Logo Polskiego Radia
Print

Колькасьць атрыманай з фотавальтаікі энэргіі можа вырасьці ў тры разы

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 25.06.2019 14:25
Пасьля сямі кепскіх гадоў у Польшчы прыйшоў час разьвіцьця.
bpn/pixabay.com/CC0

Rzeczpospolita
Фотавальтаіка становіцца ў Польшчы больш папулярнай. Пасьля сямі кепскіх гадоў прыйшоў час разьвіцьця. Толькі да канца гэтага году колькасьць атрыманай з фотаэлектрычных панэляў энэргіі можа вырасьці ў тры разы.
Агульная моц на канец 2018 году складала каля 500 МВ, а ўжо ў траўні 2019 году перавысіла 700 МВ – пішуць аўтары рапарту «Рынак фотавальтаікі ў Польшчы ў 2019 годзе». У цэлым у 2019 годзе прыбудзе нават 1ГВ новых установак, а іх моц на канец году магла б скласьці 1,5 ГВ.
Першая фотавальтаічныя інсталяцыя паявілася ў Польшчы ў 2012 годзе, але панэлі не былі папулярнай крыніцай абнаўляльнай энэргіі. Многія гады фотавальтаіка разьвівалася дзякуючы датацыям. Упершыню галіна прысьпешыла ў 2016 годзе. Кошты наблізіліся да ветравой энэргіі, што прыцягнула інвэстараў. З пачатку гэтага году паявіліся дадатковыя прапановы з боку Міністэрства прадпрымальніцтва і тэхналёгіі – льготы падчас разьліку падаткаў, паніжэньне коштаў крэдыту.
Сытуацыя стала дынамічнай у выніку цэн на электраэнэргію. Рост цэн стаў імпульсам для пошуку альтэрнатыўных крыніц энэргіі. У выніку выйграў рынак фотавальтаікі.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт