Logo Polskiego Radia
Print

Расейская палітыка абурыла грузін

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 24.06.2019 16:27
  • Расейская палітыка.mp3
20 чэрвеня ў грузінскай сталіцы прайшла масавая акцыя пратэсту супраць палітыкі Крамля.
Foto: EPA/ZURAB KURTSIKIDZE Dostawca: PAP/EPA

Акцыя завяршылася жорсткім разгонам з выкарыстаньнем сьлезацечнага газу ды гумовых куль. Пацярпелі сотні чалавек.

Прычынай, якая выклікала пратэсту, сталі паводзіны расейскага дэпутата. У грузінскай сталіцы мелася адбыцца паседжаньне Міжпарлямэнцкай асамблеі праваслаўя. Гэта міжпарляменцкая ўстанова, створаная ў 1993-м годзе з ініцыятывы Грэцыі. Сёлета паседжаньне Асамблеі плянавалі правесьці ў Тбілісі з удзелам блізу 100 дэпутатаў з 25-ці краін.

Аднак паседжаньне завяршылася на выступленьні прадстаўніка Расеі. Дэпутат Дзярждумы Сяргей Гаўрылаў заняў крэсла сьпікера грузінскага парлямэнту й пачаў выступаць па-руску. Ягоную прамову спынілі апазыцыйныя дэпутаты. Іх падтрымалі жыхары сталіцы. На вуліцы перад парлямэнтам сабралася больш за 10 тысяч гараджан, які палілі расейскія сьцягі ды называлі Расею «акупантам». У выніку паседжаньне Міжпарлямэнцкай асамблеі праваслаўя давялося датэрмінова завяршаць, а расейскім дэпутатам пасьпешліва ўцякаць з Грузіі.

У Крамлі расцанілі згаданыя падзеі, як акт варожасьці ў дачыненьні да Расеі. У адказ 21 чэрвеня расейскі прэзыдэнт Уладзімір Пуцін увёў забарону на авіяспалучэньні паміж Расеяй ды Грузіяй з 8 ліпеня. Сёньня Роспотребнадзор заявіў, што выкрыў пагаршэньне якасьці грузінскага віна. Магчыма Масква рыхтуе эканамічныя санкцыі супраць Тбілісі, бо большасьць свайго віна грузіны экспартуюць менавіта ў Расею.

Як далей будзе разьвівацца сытуацыя, ці дойдзе да чарговай эскаляцыі напружанасьці паміж Расеяй ды Грузіяй, пра гэта мы размаўляем з палітолягам Паўлам Усавым.

Слухайце размову ў гукавым файле

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт