Logo Polskiego Radia
Print

У Варшаве пакажуць спэктакль на вершы расстралянага ў 30-х гадах паэта

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 25.05.2019 08:02
  • З жыцьця казурак.mp3
Спэктакль на вершы Мікалая Алейнікава «З жыцьця казурак» адчыніць варшаўскую сустрэчу з беларускім тэатрам.
фота: Тэатральны інстытут

Тэатральны Інстытут з 26 па 31 мая запрашае на сустрэчу з беларускім тэатрам. «Новы беларускі тэатар. Няма дыму ёсьць толькі сьвечкі на торце» гэта ня толькі спэктаклі, пэрформансы і тэатральныя інсталяцыі, гэта таксама дэбаты і сустрэчы з запрошанымі артыстамі з Беларусі і Польшчы і іншыя цікавыя падзеі. Падзея рэалізуецца ў супрацы з Гданьскім шэкспіраўскім тэатрам, дзе цяпер праходзіць Беларускі тыдзень.
«Новы беларускі тэатар» – гэта ня толькі спэктаклі, паказы на мяжы пэрформэнса і тэатральнай інсталяцыі, але таксама дэбаты і размовы з запрошанымі артыстамі з Беларусі і з Польшчы.
Гэта шэсьць дзён і пяць спэктакляў. Распачнецца мерапрыемства спэктаклем у пастаноўцы Сьвятланы Бэнь «З жыцьця казурак». Пра спэктакль нам расказала тэатральны прадусар Марына Дашук.
М. Дашук: Гэта незалежны музычна-тэатральны праект, ініцыятарам была Сьвятлана Бень, акторка, паэтка, рэжысёр, музыкант. Кампазытар Валеры Воранаў, які шмат гадоў жыве ў Нямеччыне, напісаў музыку адмыслова пад голас Сьветы. У праекце ўдзельнічае Даша Мароз, вядомая піяністка. З гэтым спэктаклем каманда шмат езьдзіць па гастролях, у Польшчы мы будзем паказваць яго трэці раз. Тэма вельмі ўнівэрсальная. Гэта 14 гісторый на вершы Мікалая Алейнікава, якога ў 30-х гадах расстралялі падчас сталінскіх рэпрэсій. Цыкл гэтых вершаў так і называецца «З жыцьця казурак». Ён пісаў абсурдныя тэксты. Тэмы, раскрытыя ў іх, вельмі актуальныя і сёньня – што адбываецца ў сьвеце, кім зьяўляецца чалавек.
Яшчэ некалькі гадоў таму ў Менску спэктаклі, тэмамі якіх былі сацыяльныя праблемы, а натхненьнем візуальнае мастацтва ці дакумэнталістыка, былі адзінкавымі падзеямі, унікальнымі. Сёньня іх шмат. Незалежны беларускі тэатар разьвіваецца. Прычым, большасьць актораў незалежных тэатраў – гэта працаўнікі дзяржаўных тэатральных пляцовак – кажа Марына Дашук
М. Дашук: У Беларусі афіцыйны і незалежны тэатры – гэта тыя ж самыя людзі. Акторы з незалежных праектаў працуюць у дзяржаўных тэатрах, бо яны павінны дзесьці працаваць і мець стабільнасьць. Але ім нечага не хапае. Тэатральны рэпэртуар залежыць ад многіх рэчаў, як дзяржава, плян, заробак. А акторы хочуць разьвівацца. Трэба сказаць, што апошнім часам і ў дзяржаўных тэатрах праходзяць дадатковыя мерапрыемствы. Дырэктары паволі адчыняюць дзьверы ў бок сучаснага тэатру.
26 траўня пройдзе спэктакль «З жыцьця казурак» – 14 гісторый на фартэпіяна, скрыпцы, тэрменвоксе і голас на вершы Мікалая Алейнікава. 27 траўня будзе паказаны спэктакль «Песьня над песьнямі» – фэміністычная вэрсія Кнігі Саламона. 28 траўня падчас спэктакля «Сваіх?» гледачы пазнаёмяцца з гісторыяй жанчын-ахвяр сямейнага гвалту.
29 траўня «Крыжовышляхдзяцей» рэжысэра Юрыя Дзівакова. 30 траўня пройдзе пэрформанс-чытаньне кнігі «Менск. Горад Сонца» Артура Клінава. Апошні дзень запоўніць таксама дэбата «Мова сучаснага беларускага тэатру. Эмансыпацыя ці поле палітычнага змаганьня?» Сустрэча з беларускім тэатрам зачыніцца пленэрным канцэртам «Бардэсы, шаптухі і партызанкі» ў выкананьні Касі Камоцкай, Леры Сом і Аны Жданавай.

Тэатральны Інстытут з 26 па 31 мая запрашае на сустрэчу з беларускім тэатрам. «Новы беларускі тэатар. Няма дыму ёсьць толькі сьвечкі на торце» гэта ня толькі спэктаклі, пэрформансы і тэатральныя інсталяцыі, гэта таксама дэбаты і сустрэчы з запрошанымі артыстамі з Беларусі і Польшчы і іншыя цікавыя падзеі. Падзея рэалізуецца ў супрацы з Гданьскім шэкспіраўскім тэатрам, дзе цяпер праходзіць Беларускі тыдзень.

«Новы беларускі тэатар» – гэта ня толькі спэктаклі, паказы на мяжы пэрформэнса і тэатральнай інсталяцыі, але таксама дэбаты і размовы з запрошанымі артыстамі з Беларусі і з Польшчы.

Гэта шэсьць дзён і пяць спэктакляў. Распачнецца мерапрыемства спэктаклем у пастаноўцы Сьвятланы Бэнь «З жыцьця казурак». Пра спэктакль нам расказала тэатральны прадусар Марына Дашук.

М. Дашук: Гэта незалежны музычна-тэатральны праект, ініцыятарам была Сьвятлана Бень, акторка, паэтка, рэжысёр, музыкант. Кампазытар Валеры Воранаў, які шмат гадоў жыве ў Нямеччыне, напісаў музыку адмыслова пад голас Сьветы. У праекце ўдзельнічае Даша Мароз, вядомая піяністка. З гэтым спэктаклем каманда шмат езьдзіць па гастролях, у Польшчы мы будзем паказваць яго трэці раз. Тэма вельмі ўнівэрсальная. Гэта 14 гісторый на вершы Мікалая Алейнікава, якога ў 30-х гадах расстралялі падчас сталінскіх рэпрэсій. Цыкл гэтых вершаў так і называецца «З жыцьця казурак». Ён пісаў абсурдныя тэксты. Тэмы, раскрытыя ў іх, вельмі актуальныя і сёньня – што адбываецца ў сьвеце, кім зьяўляецца чалавек.

Яшчэ некалькі гадоў таму ў Менску спэктаклі, тэмамі якіх былі сацыяльныя праблемы, а натхненьнем візуальнае мастацтва ці дакумэнталістыка, былі адзінкавымі падзеямі, унікальнымі. Сёньня іх шмат. Незалежны беларускі тэатар разьвіваецца. Прычым, большасьць актораў незалежных тэатраў – гэта працаўнікі дзяржаўных тэатральных пляцовак – кажа Марына Дашук.

М. Дашук: У Беларусі афіцыйны і незалежны тэатры – гэта тыя ж самыя людзі. Акторы з незалежных праектаў працуюць у дзяржаўных тэатрах, бо яны павінны дзесьці працаваць і мець стабільнасьць. Але ім нечага не хапае. Тэатральны рэпэртуар залежыць ад многіх рэчаў, як дзяржава, плян, заробак. А акторы хочуць разьвівацца. Трэба сказаць, што апошнім часам і ў дзяржаўных тэатрах праходзяць дадатковыя мерапрыемствы. Дырэктары паволі адчыняюць дзьверы ў бок сучаснага тэатру.

26 траўня пройдзе спэктакль «З жыцьця казурак» – 14 гісторый на фартэпіяна, скрыпцы, тэрменвоксе і голас на вершы Мікалая Алейнікава. 27 траўня будзе паказаны спэктакль «Песьня над песьнямі» – фэміністычная вэрсія Кнігі Саламона. 28 траўня падчас спэктакля «Сваіх?» гледачы пазнаёмяцца з гісторыяй жанчын-ахвяр сямейнага гвалту.

29 траўня «Крыжовышляхдзяцей» рэжысэра Юрыя Дзівакова. 30 траўня пройдзе пэрформанс-чытаньне кнігі «Менск. Горад Сонца» Артура Клінава. Апошні дзень запоўніць таксама дэбата «Мова сучаснага беларускага тэатру. Эмансыпацыя ці поле палітычнага змаганьня?» Сустрэча з беларускім тэатрам зачыніцца пленэрным канцэртам «Бардэсы, шаптухі і партызанкі» ў выкананьні Касі Камоцкай, Леры Сом і Аны Жданавай.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт