Logo Polskiego Radia
Print

Алесь Чумакоў выдае альбом ірляндзкіх песень па-беларуску «Праўда ў віне»

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 23.05.2019 17:17
  • Алесь Чумакоў выдае альбом ірляндзкіх песень па-беларуску «Праўды ў віне»
«У героях ірляндзкіх песень з лёгкасьцю пазнаюцца беларускія змагары часоў паўстаньня Касьцюшкі ці Каліноўскага».
Алесь Чумакоў Алесь Чумакоў http://staryolsa.com

«Праўда ў віне» – менавіта так называецца новы альбом гусьляра славутага калектыву «Стары Ольса» Алеся Чумакова. Новая кружэлка музыкі складаецца зь ірляндзкіх карчомных песьняў.

Акурат Ірляндыя зьяўляецца бацькаўшчынай бардаўскай песьні. Гэтая далёкая ад Беларусі, краіна аказала вялікі ўплыў на станаўленьне сусьветнай музычнай сцэны. Пра тое, як ірляндзкі нацыянальны патас зачапіўся на беларускім грунце распавядае аўтар альбому Алесь Чумакоў.

Алесь Чумакоў: Ужо больш чым 20 гадоў я займаюся музыкай. У свой час мяне надзвычай зацікавіла – адкуль зьявілася бардаўская песьня. Высьветлілася, што доўгія пошукі прывялі мяне ў Ірляндыю, менавіта там нарадзілася бардаўская песьня. Пачаў вывучаць, што сьпявалі ірляндцы ў даўніну. У першую чаргу сутыкнуўся з патрыятычнымі песьнямі – пра паўстаньне, пра герояў. Дастаткова перакласьці гэтыя песьні на нашу мову й мы бачым, што мноства ірляндзкіх паэтычных вобразаў абсалютна адпавядаюць беларускім. У героях ірляндзкіх песень з лёгкасьцю пазнаюцца беларускія змагары часоў паўстаньня Касьцюшкі ці Каліноўскага. Мяне надзвычай зацікавіла такія падабенства нашых культураў, такім чынам і пачалі паўставаць альбомы ірляндзкіх песень у перакладзе на беларускую.

Польскае Радыё: Спадар Алесь, у большасьці з нас Ірляндыя ў першую чаргу асацыіруецца зь півам. Аднак Ваш новы альбом называецца «Уся праўды ў віне». Чаму паводле Вас ірляндзкая праўда ў віне, а не ў піве.

Алесь Чумакоў: Так атрымалася. (сьмяецца) На самой справе ў ірляндцаў ёсьць песьні пра розныя алькагольныя напоі. Яны шмат што паважаюць. Так выйшла, што гэты выраз «праўда ў віне» праходзіць чырвонай стужкай праз увесь альбом. З тэксту песень ён трапіў у назву альбому.

Поўную гутарку з гусьляром Алесем Чумаковым слухайце ў далучаным зьверху гукавым файле.

эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт