Навукоўцы разгадалі чарговую таямніцу канцлягера „Трэблінка”
Навукоўцы сьцьвярджаюць, што межы месца памяці не супадаюць з фактычнымі межамі лягера „Трэблінка ІІ”.
Дасьледчыкі ўдакладнілі межы нямецкага канцлягера ў Трэблінцы, у якім гітлераўцы забілі некалькі сотняў тысяч габрэяў. Канцлягер знаходзіцца прыкладна ў ста кілямэтрах на паўночны ўсход ад Варшавы, нагадвае Rzeczpospolita.
Новая мяжа лягера „Трэблінка ІІ” была вызначаная дзякуючы дасьледаваньням, праведзеным групай спэцыялістаў з Факультэту геадэзіі й картаграфіі Варшаўскага палітэхнічнага ўнівэрсытэту. Дасьледнікі аналізавалі, між іншым, аэрафотаздымкі з 1944 і 1958 гадоў з амэрыканскіх архіваў і архіваў у Эдынбургу, розныя мапы, а таксама правялі дасьледаваньні на месцы. Карысталіся таксама вынікамі сьледзтва, праведзенага Інстытутам нацыянальнай памяці.
У выніку было ўстаноўлена, што межы сёньняшняга месца памяці не супадаюць з фактычнымі межамі нямецкага канцлягера „Трэблінка ІІ”. Паводле іх падлікаў, зьнешняя мяжа канцлягера складае 15,85 га.
Навукоўцы выявілі сетку ўнутраных дарог, у тым ліку, der Schlauch, то бок шляху, па якім габрэі павінны былі пераадолець дарогу ў газавыя камэры. Яны вызначылі таксама месцы знаходжаньня розных лягерных будынкаў, напрыклад, лязарэту, газавых камэраў, казармаў, складу вопраткі, а таксама аб'ектаў, у якіх жылі ўкраінцы, што ахоўвалі тэрыторыю пасьля ліквідацыі лягера.
У красавіку навукоўцы плянавалі правесьці эксгумацыю на месцы лягера „Трэблінка І”. аднак у апошні момант гэтыя працы былі прыпыненыя пракуратурай. Аналіз аэрафотаздымкаў і дадзеных лязернага сканаваньня дазволіў навукоўцам вызначыць гэтак званыя ямы сьмерці.
Нагадаем, паводле гісторыкаў, лягер „Трэблінка ІІ” быў другім па памеры пасьля „Аўшвіц-Біркенаў” нямецкім лягерам сьмерці ў Эўропе. Сёньня пасьля яго амаль няма ніякіх сьлядоў. Аб’ект быў поўнасьцю ліквідаваны напрыканцы 1943 году пасьля бунту вязьняў, нагадвае Rzeczpospolita.
аз