Бабіч і Ўцюрын рыхтавалі загавар супраць Лукашэнкі?
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
06.05.2019 15:37
"Яго хацелі прымусіць правесьці «інтэграцыю» з Расеяй і практычна адмовіцца ад улады".
Міхаіл Бабіч.Автор: Wikiapril - собственная работа, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=63208085
Польскія выданьні камэнтуюць арышт Андрэя Уцюрына і адстаўку расейскага пасла ў Беларусі Міхаіла Бабіча. Нагадаем, былы кіраўнік аховы Лукашэнкі Андрэй Уцюрын быў арыштаваны за хабар (ён узяў 148,6 тыс. даляраў). Аднак, на думку расейскіх СМІ, у прыватнасьці, галоўнага рэдактара станцыі Рэха Масквы Аляксея Венедыктава, кар’еру былога целаахоўніка прэзыдэнта закончыў не банальны хабар. Уцюрын быццам бы быў агентам расейскай ФСБ, магчыма таксама, што яго арышт зьвязаны з вострым канфліктам паміж Менскам і Масквой, паколькі Расея хоча прымусіць Беларусь да інтэграцыі, а дэ факта – да аб’яднаньня – чытаем у «Gazeta Wyborcza».
Героям гэтага канфлікту стаў пасол Расеі ў Беларусі Міхаіл Бабіч, былы палкоўнік КДБ. Бабіч быў навязаны Беларусі, хаця раней яго не захацелі ўкраінцы. І правільна зрабілі, бо Бабіч паводзіў сябе далёка не дыпляматычна, адкрыта крытыкаваў беларускага кіраўніка, сустракаўся з яго ворагамі. Пад націскам зь беларускага боку Пуцін у рэшце рэшт адклікаў свайго пасла. Як беларускія, так і расейскія СМІ пішуць, што Бабіч і Ўцюрын рыхтавалі загавор супраць Лукашэнкі, імкнучыся прымусіць яго правесьці «інтэграцыю» з Расеяй і практычна адмовіцца ад улады.
Адкліканы зь Менску Бабіч, паводле чутак, якія ходзяць у Маскве, цяпер будзе прызначаны дарадчыкам Пуціна па пытаньнях Украіны. А гэта азначае, што курс Масквы адносна Кіева можа стаць яшчэ больш жорсткі, чым дагэтуль.