Logo Polskiego Radia
Print

Банк PKO BP выдзяляе „экапазыкі” на фотаэлемэнты

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 30.04.2019 15:36
  • 30.04.2019_пульс эканомікі.mp3
Праз 10 гадоў уладальнік дому будзе мець амаль бясплатна электраэнэргію.
Сонечныя панэлі (модулі)Сонечныя панэлі (модулі)pixabay.com/Public Domain CC0

Банк PKO BP выдзяляе гэтак званыя „экапазыкі” для індывідуальных кліентаў на куплю фотаэлемэнтаў. Гэта першы этап урадавай праграмы «Энэргія плюс». Прапанова ўключае ў сябе крэдыт да 50 тысяч злотых (11,5 тыс. эўра). Гэтыя сродкі можна прызначыць на набыцьцё сонечных панэляў, а таксама на іх ўстаноўку. Праграма разьлічана на некалькі гадоў.

Працэнтная стаўка па крэдыце складае 4,99 адсотка, і 0,99 адсотка камісійных. Гэта самая карысная прапанова на рынку і таксама гэтага банку, бо працэнтная стаўка ў PKO BP складае 8,99%, а камісійныя 5.99%.

Па словах міністра па пытаньнях прадпрымальніцтва і тэхналёгіі Ядвігі Эмілевіч, „экапазыка” дае магчымасьць хатнім гаспадаркам інвэставаць у фотагальванічныя ўстаноўкі, што дазволіць зьнізіць платы за электраэнэргію і заадно палепшыць якасьць навакольнага асяродзьдзя.

Я.Эмілевіч: Сярэднестатыстычны дом паляка налічвае 127 км2. 6 Квг дастаткова, каб забясьпечыць патрэбы падобнай нерухомасьці па электраэнэргіі. У такім выпадку рата крэдыту для ўладальніка дому будзе меншай, чым цяпер платы за электрычнасьць. Праз 10 гадоў уладальнік будзе мець амаль бясплатна электраэнэргію. Плата за год складзе 200 злотых (46 эўра).

З пачатку лютага гэтага года працуе, прызначаны прэм'ер-міністрам Матэвушам Маравецкім, міжведамасны калектыў садзейнічаньня інвэстыцыям ва ўсталёўцы аднаўляльных крыніц энэргіі.

яс

Эфірны выпуск перадачы "Пульс польскай эканомікі" ў далучаным файле

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт