Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы адзначаюць 15 год у ЭЗ

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 30.04.2019 23:55
  • 15 год у ЭЗ.mp3
Польская эканоміка разьвіваецца, краіна стала часткай заходняй цывілізацыі.
Foto: PAP/Jakub Kaczmarczyk

Менш падатлівай на шантаж ды пагрозы з боку Крамля.

1-га траўня 2004-га года на моцы Трактата аб далучэньні, падпісанага 15 красавіка 2003-га года ў Афінах, Польшча стала чальцом Эўрапейскага Зьвязу.

Увечары ў аўторак 29- красавіка ў Варшаве пачалося ўрачыстае сьвяткаваньня 15 гадавіны далучэньня Польшчы да Эўрапейскай супольнасьці.

З нагоды гэтай падзеі польскі прэзыдэнт зьвярнуўся з адозвай да палякаў, зазначыўшы, між іншым, што палякі павінны ўсьведамляць, якай вартасьцю стала далучэньне да Эўразьвяза, і верыць у тое, што эўрапейская супольнасьць не распадзецца.

Анджэй Дуда: Чаму брытанцы – адзін з даўнейшых эўрапейскіх народаў – сказалі не Эўропе. Спадзяюся, што гэтага ня будзе, распад Эўропы не адбудзецца.

Віцэ-міністар культуры Польшчы Яраслаў Сэлін зазначыў, што далучыўшыся да ЭЗ, Польшча вярнулася ў сям'ю народаў, што твораць заходнюю цывілізацыю. Такія арганізацыі як Эўразьвяз або НАТО, зьяўляецца натуральным месцам для Польшчы.

Яраслаў Сэлін: Польшча, будучы часткай заходняй цывілізацыі, павінна быць чальцом найважнейшых арганізацый, створаных Захадам. Нядаўна мы сьвяткавалі 20 угодкі далучэньне Польшчы да Паўночнаатлянтычнага альянсу, – гэта арганізацыя, якая павінна бараніць палітычнымі ды вайсковымі сродкамі нашую цывілізацыю Захаду. Цяпер мы адзначае 15 годзе нашага сяброўства ў Эўрапейскім Зьвязе. Гэта іншая арганізацыя, якая мае больш эканамічна-палітычны характар, увасабляе эўрапейскае адзінства. Мы належым да Эўропы, пра што вырашылі на рэфэрэндуме.

Рашэньне аб далучэньні Польшчы да ЭЗ прыняў у 2003 годзе ўвесь польскі народ, 77% палякаў прагаласавала за « уступленьне Польшчы ў Эўрапейскі Зьвяз» на рэфэрэндуме. 15 год пазьней палякі надалей застаюцца эўра энтузіястамі, падкрэсьліў кіраўнік канцылярыі прэзыдэнта Польшчы Кшыштаф Шчэрскі.

Кшыштаф Шчэрскі: Што тычыцца сяброўства ў НАТО ды ЭЗ, у гэтых пытаньнях пануе агульнанацыянальная згода. Большасьць палякаў падтрымлівае сяброўства ў ЭЗ ды НАТО. Дасягненьні папярэдняга пэрыяду, часоў далучэньня, захаваліся. Мы надалей застаёмся эўра-энтузіястамі ды НАТО-энтузіястамі.

Пра пазытыўны вынік кажуць таксама экспэрты ды палітыкі. Зазначаецца, што ўсе 15 год сяброўства Польшчы ў ЭЗ, эканоміка краіны разьвівалася, палякі карысталіся эўрапейскімі фінансамі ды тэхналёгіяй, каб падцягнуць узровень жыцьця ў краіне да заходнеэўрапейскага. У краіне пануе мір, рэалізуюцца інвэстыцыі, рашэньне аб далучэньні да ЭЗ стала адным з найбольш важных падзей сучаснай гісторыі Польшчы, кажа міністар Войцех Калярскі.

Войцех Калярскі: З пэрспэктывы мінуўшых гадоў бачна, наколькі важнай была тая падзея, які ўплыў яна мела на гісторыю Польшчы. 90% палякаў выказваюць задавальненьне з той нагоды, што азначае, што мы пазытыўна ацэньваем тыя здарэньні.

Каб падкрэсьліць гэты лёсавызначальны характар, у Варшаве прайшлі маштабныя сьвяточныя ўрачыстасьці. На Нацыянальным стадыёне краіны адбыўся мультымэдыйнае музычнае відовішча «Граем для Эўропы!. У Нацыянальным опэрным тэатры прайшоў буйны канцэрт «Эўрапейская сымфонія». Імпрэзы вылучаліся тым, што спалучалі эўрапейскую клясыку з сучаснымі польскімі музычнымі дасягненьнямі. Гаворыць сьпявачка Ёана Фрэшаль.

Ёана Фрэшаль: Гэта цікавае спалучэньне Бэтховэна, Войцех Кіляра, прагучыць ягоны палянэз з Пана Тадэвуша. Гэта спалучэньне клясычнай музыкі з сучаснай эстраднай музыкай, на маю думку, вельмі арыгінальнае. Мне як выканаўцы, яно падабаецца, хоць і ня ёсьць для мяне нечым новым, але гэта вельмі любіць публіка. Так што гэта паклон у бок да слухачоў.

У Польшчы адзначаюць 15-годзе далучэньня да Эўрапейскага Зьвязу. Гэта ставала гістарычным рашэньнем, якае забясьпечыла Польшчы доўгія гады міру ды разьвіцьця.

Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт