Logo Polskiego Radia
Print

Беларусы й палякі каардынуюць пытаньні забруджанай расейскай нафты

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 30.04.2019 14:01
Кампанія PERN паведаміла, што адразу ж пасьля таго, як атрымала інфармацыю пра забруджаную нафту ад беларусаў, пра гэта паінфармавала польскія НПЗ.
Магістральныя трубаправоды Ўсходняй ЭўропыМагістральныя трубаправоды Ўсходняй Эўропыcommons.wikimedia.org/Public Domain CC0

Беларусы й палякі каардынуюць пытаньні, зьвязаныя з праблемай забруджанай расейскай нафты, якая трапіла ў нафтаправод «Дружба», інфармуе Dziennik Gazeta Prawna. На мінулым тыдні ў Менску прайшло паседжаньне, у якім прымалі ўдзел прадстаўнікі кампаніі PERN – польскай дзяржаўнай фірмы, якая зьяўляецца апэратарам польскага ўчастку «Дружбы». У беларускай сталіцы перамовы вялі, акрамя палякаў, прадстаўнікі «Гомельтранснафты – Дружба», «Укртранснафты» й кампаніі «Роснефть». На паседжаньні таксама прысутнічаў намесьнік міністра энэргетыкі Расеі Павел Сарокін. У Менску бакі спрабавалі вырашыць пытаньні, зьвязаныя з прапампоўкай па трубаправодзе забруджанай нафты.
Кампанія PERN паведаміла, што адразу ж пасьля таго, як атрымала інфармацыю пра забруджаную нафту ад беларускага боку, пра гэта паінфармавала польскія НПЗ. Яны спынілі перапрацоўку нафты з трубаправоду й перайшлі на працу на базе сыравіны з запасаў ды нафты, якая пастаўляецца ў Польшчу марскім шляхам. У выпадку неабходнасьці могуць быць выкарыстаныя дзяржаўныя стратэгічныя рэзэрвы, доступ да якіх адбываецца паводле згоды Міністэрства энэргетыкі Польшчы, паведамляе Dziennik Gazeta Prawna.

Беларусы й палякі каардынуюць пытаньні, зьвязаныя з праблемай забруджанай расейскай нафты, якая трапіла ў нафтаправод «Дружба», інфармуе Dziennik Gazeta Prawna.

На мінулым тыдні ў Менску прайшло паседжаньне, у якім прымалі ўдзел прадстаўнікі кампаніі PERN – польскай дзяржаўнай фірмы, якая зьяўляецца апэратарам польскага ўчастку «Дружбы». У беларускай сталіцы перамовы вялі, акрамя палякаў, прадстаўнікі «Гомельтранснафты – Дружба», «Укртранснафты» й кампаніі «Роснефть». На паседжаньні таксама прысутнічаў намесьнік міністра энэргетыкі Расеі Павел Сарокін. У Менску бакі спрабавалі вырашыць пытаньні, зьвязаныя з прапампоўкай па трубаправодзе забруджанай нафты.

Кампанія PERN паведаміла, што адразу ж пасьля таго, як атрымала інфармацыю пра забруджаную нафту ад беларускага боку, пра гэта паінфармавала польскія НПЗ. Яны спынілі перапрацоўку нафты з трубаправоду й перайшлі на працу на базе сыравіны з запасаў ды нафты, якая пастаўляецца ў Польшчу марскім шляхам.

У выпадку неабходнасьці могуць быць выкарыстаныя дзяржаўныя стратэгічныя рэзэрвы, доступ да якіх адбываецца паводле згоды Міністэрства энэргетыкі Польшчы, паведамляе Dziennik Gazeta Prawna.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт