Прыняты ў Кіеве закон аб мове - гэта сыгнал аб імкненьні краіны да незалежнасьці
Гісторык і палітоляг ПАН прафэсар Томаш Стрыек паясьняе, чаму Ўкраіне быў патрэбны адмысловы закон аб мове.
Парлямэнт у Кіеве прыняў закон аб украінскай мове. Паводле яго, грамадзяне абавязаныя гаварыць па-ўкраінску ў дзяржаўных установах, офісах і школах. Чаму Ўкраіне быў неабходны адмысловы закон аб мове? На старонках газэты „Rzeczpospolita” гэта тлумачыць гісторык і палітоляг Польскай акадэміі навук прафэсар Томаш Стрыек (Tomasz Stryjek).
„Пачынаючы з XIX стагодзьдзя ўкраінскі нацыянальны праект меў антыімпэрыяльны, антырасейскі характар і непасрэдна спасылаўся на ўкраінскую мову й нацыянальную культуру”, - кажа Стрыек, нагадваючы што Расейскай імпэрыі гэта, зразумела, не падабалася.
Сытуацыя памянялася пасьля бальшавіцкай рэвалюцыі ў 1917 годзе. Украінскую мову ўжо больш не забаранялі, а ў 1920-х гадах паявілася „ленінская нацыянальная палітыка”, якая давала ўсім рэспублікам права на адукацыю на родных мовах.
„Аднак гэта быў выключна эпізод. Ужо ў 1930-х гадах уладу пераняў Сталін і пачаліся дзесяцігодзьдзі палітыкі інтэграцыі. З таго часу расейская мова пачала ўспрымацца, як мова эліты (…). У сваю чаргу ўкраінскага мова лічылася сялянскай – без узораў у высокай культуры. Пачалася маргіналізацыя ўкраінскай мовы”, - пераконвае экспэрт.
Па сёньняшні час украінцы лічаць згаданы працэс пэрыядам русыфікацыі, хоць афіцыйная забарона на выкарыстоўваньне ўкраінскай мовы адсутнічала.
„У 1991 годзе больш за палову грамадзянаў незалежнай Украіны гаварыла выключна на расейскай мове. Частка нават ня ведала ўкраінскай мовы, якая надалей лічылася сялянскай. Ужо амаль 30 гадоў кожны чарговы прэзыдэнт Украіны стараецца ліквідаваць гэтае адмоўнае стаўленьне”, - кажа Тамаш Стрыек.
Паводле яго, менавіта з гэтай мэтай быў прыняты таксама цяперашні закон аб мове. Гэта таксама пасыл сьвету, што Ўкраіна не адмаўляецца ад далейшага фарміраваньня самастойнай украінскай ідэнтычнасьці, чытаем у выданьні „Rzeczpospolita”.
аз