Брусэль прыглядаецца да ўтылізацыі аўтамабіляў у Польшчы
Экспэрты Эўракамісіі лічаць, што ценявая зона ў гэтай галіне можа складаць нават 1 мільён аўто ў год.
Эўрапейская камісія прадставіла рабочы даклад пра ахову навакольнага асяродзьдзя, зь якога вынікае, што Польшча – гэта „аўтазвалка Эўропы”.
Экспэрты камісіі пераконваюць, што на польскі рынак трапляе шмат транспартных сродкаў, якія тут незаконна дэмантуюцца. Атрыманыя зь іх добрыя часткі прадаюцца й выкарыстоўваюцца на другасным рынку, а сапсаваныя й непатрэбныя – трапляюць на нелегальныя звалкі ў польскіх лясах або спальваюцца, што пагражае навакольнаму асяродзьдзю, паведамляе „Puls Biznesu”.
Паводле дакладу Эўракамісіі, нават каля траціны незаконна дэмантаваных аўтамабіляў у ЭЗ „зьнікае” менавіта ў Польшчы. Гэта, паводле дакумэнту, дае каля мільёна аўтамабіляў у год.
Дадзеных Брусэля не пацьвярджаюць польскія статыстычныя дадзеныя. Апрача таго, польскія экспэрты абвінавачваюць аналітыкаў ЭЗ у адсутнасьці празрыстасьці іх разьлікаў і падкрэсьліваюць, што даклад быў падрыхтаваны на падставе неактуальных дадзеных.
Паводле старшыні Асацыяцыі пераапрацоўкі аўтамабільных адходаў, нелегальная ўтылізацыя аўтамабіляў у Польшчы можа складаць ня больш за 600 тысяч транспартных сродкаў у год, паведамляе „Puls Biznesu”.
аз