Кантрольная палата віну за коркі часткова ўскладвае на дзяржаўныя службы
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
15.04.2019 16:14
Вынікі двухгадовай праверкі палата прадставіла ў адмысловым дакладзе.
pixabay.com
З кожным годам па польскіх дарогах езьдзіць прыкладна на паўтара мільёна аўтамабіляў больш, чым годам раней. У выніку ўсё часьцей кіроўцы стаяць у даўжэзных корках, асабліва ў гадзінах пік і падчас піку сэзонных паездак, напрыклад, калі палякі выяжджаюць на адпачынак – піша «Gazeta Wyborcza».
Вышэйшая кантрольная палата вырашыла праверыць, якія меры прымае Генэральная дырэкцыя нацыянальных дарог і аўтастрад (па-польску Generalna Dyrekcja Dróg Krajowych i Autostrad – GDDKiA), каб коркаў было менш. Вынікі двухгадовай праверкі палата прадставіла ў адмысловым дакладзе. Аказалася, што GDDKiA не выконвае сваіх прамых абавязкаў. Напрыклад, ня сочыць за тым, каб дарожныя работы, скажам, касьба травы на абочыне, адбываліся паза гадзінамі пік, каб не перашкаджаць машынам.
Іншы прыклад: GDDKiA цягам шасьці гадоў не змагла запусьціць сыстэму электронных таблё над экспрэс-шашой у Лодзінскім ваяводзтве. З 2012 году, калі 55 таблё былі пастаўленыя, да канца праверкі 28 ужо папсаваліся, а на ўсю гэтую інвэстыцыю закончыўся гарантыйны тэрмін. Ніводнае таблё так і не запрацавала, а яны маглі б значна аблегчыць жыцьцё кіроўцаў. Напрыклад, у Нямеччыне пры дапамозе такіх інфармацыйных таблё кіруюць кіроўцаў на аб’езды, каб пазьбегнуць коркаў і нешчасьлівых выпадкаў.
Gazeta Wyborcza/нг