Сэнатар ад правячай партыі хоча «адчысьціць Польшчу ад нягодных людзей»
PR dla Zagranicy
Eduard Zholud
12.04.2019 11:23
«Мы не спынімся пакуль поўнасьцю не адчысьцім Польшчу ад людзей, нягодных належыць да нашай нацыянальнай супольнасьці».
Bild: wikimedia commons/ Prawo i Sprawiedliwość/ public domain
Сэнатар ад правячай партыі хоча «адчысьціць Польшчу ад нягодных людзей», піша Gazeta Wyborcza.
Гжэгош Бярэцкі сэнатар ад правячай права-кансэрватыўнай партыі «Права й справядлівасьць» сказаў: «Мы не спынімся пакуль поўнасьцю не адчысьцім Польшчу ад людзей, нягодных належыць да нашай нацыянальнай супольнасьці». Гэтыя словы прагучалі падчас адзначэньня 9 гадавіны трагедыі польскага ўрадавага самалёту, якая адбылася пад Смаленскам.
Распаўсюджаны ў сеціве відэаролік не пакідае сумневу, гэта не выказваньні нацыяналістычных палітыкаў родам з 1930-ых гадоў. Гжэгош Бярэцкі старшыня сэнацкай камісіі па фінансах прамовіў гэта на афіцыйным жалобным мерапрыемстве, ў прысутнасьці ганаровай варты Польскага Войска ды ў атачэньні іншых вышэйшых дзяржаўных дзеячаў.
Улічваючы польскі гістарычны вопыт, варта задумацца, якім чынам сэнатар Бялецкі намерваецца адчышчаць Польшчу ад нягодных – ставяць рытарычнае пытаньне ў штодзённым выданьні Gazeta Wyborcza.

эж