Logo Polskiego Radia
Print

500 плюс на карову і 100 плюс на сьвіньню выклікалі вялікія эмоцыі

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 08.04.2019 16:00
Чарговай мэтай падчас выбарчай кампаніі ў Польшчы ў Эўрапейскі парлямэнт сталі жыхары вёсак.
Zdjęcie ilustracyjneZdjęcie ilustracyjneFot.: Pixabay/Bru-nO /CC0 License

Чарговай тэмай падчас выбарчай кампаніі ў Польшчы ў Эўрапейскі парлямэнт сталі жыхары вёсак.

Лідэр кіруючай партыі «Права і справядлівасьць» Яраслаў Качыньскі на чарговым выбарчым партыйным кангрэсе выступіў з новай прапановай для сялян. «Нашай вялікай марай ды імкненьнем зьяўляецца тое, каб польская вёска і польскі горад жылі на аднолькавым узроўні», – казаў Качыньскі. Палітык абяцаў як мінімум 100 злотых на сьвіньню і 500 на карову, а магчыма і больш. Аднак фінансавая падтрымка ня будзе выдзяляцца з дзяржбюджэту, а са сродкаў Эўразьвязу.

«ПіС» абяцае грошы ЭЗ, якіх яшчэ нават не атрымаў – казаў «RZ» лідэр сялянскай партыі PSL, цяпер у парлямэнцкай апазыцыі, Уладыслаў Касіняк-Камыш (Władysław Kosiniak-Kamysz). Палітык адзначыў, што кіруючая партыя ня выкарыстала грошай, якія Польшча дагэтуль атрымала з ЭЗ. Выкарыстаньне сродкаў на сельскую гаспадарку, якія ў выніку перамоваў загарантаваў Польшчы папярэдні ўрад Грамадзянскай плятформы і Польскай сялянскай партыі, на ўзроўні ледзь 29%. «Сёньня ажыцьцяўляюцца даплаты ня толькі да сьвіней і кароў, а таксама для коз, авечак і іншай жывёлы», – падкрэсьліваў лідэр сялянскай партыі. «Rzeczpospolita» камэнтуе, што ў Польшчы цяпер ідзе вострая барацьба за сялянскі электарат. А згаданая раней газэта DGP лічыць, што з прапагандысцкага пункту гледжаньня трук ПіС ня надта добра ўспрымаецца, бо грамадзтва пачула, што ўрад вырашыў даць на кароў і сьвіней, а для настаўнікаў шкадуе грошай.

Rzeczpospolita/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт