Палякі, якія працуюць за мяжой, у мінулым годзе перавялі на радзіму 15 млрд 500 млн злотых ( 1 эўра = 4,29 злотага паводле курсу НБП за 4 красавіка 2019 году). Гэта найменшая сума з 2005 году, паведамляе эканамічнае выданьне Dziennik Gazeta Prawna.
Найменш фінансавых сродкаў паступіла зь Вялікабрытаніі, дзе пражывае буйная польская дыяспара – больш за 1 млн чалавек. З Туманнага Альбіёну ў краіну на Вісьле ў мінулым годзе было пераведзена 3 млрд 100 млн злотых – гэта на 18% менш у параўнаньні з 2017 годам.
Паводле эканамістаў, такая тэндэнцыя азначае, што ў бліжэйшай пэрспэктыве палякі не зьбіраюцца вяртацца на радзіму, а застацца на чужыне. У сувязі з гэтым заробленыя грошы яны выдаткоўваюць альбо інвэстуюць па месцы пражываньня за мяжой, напрыклад, у той жа Вялікабрытаніі.
Экспэрты без сумневаў зазначаюць, што мільярдныя сумы, якія трапляюць у Польшчу ад гастарбайтэраў за мяжой, падтрымліваюць польскую эканоміку й спажывецкія магчымасьці польскіх сем’яў. З 2004 году, калі Польшча стала членам Эўрапейскага Зьвязу, у Польшчу было пераведзена й перавезена ад працаўнікоў-палякаў з-за мяжы больш за 246 млрд злотых. Дзякуючы гэтым фінансавых сродкам павялічваецца ВУП краіны ды накручваецца ўнутранае спажываньне, паведамляе Dziennik Gazeta Prawna.

вс