Logo Polskiego Radia
Print

Новага прэзыдэнта Ўкраіны чакаюць сур'ёзныя выклікі

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 01.04.2019 15:54
  • прэзыдэнт Ўкраіны.mp3
Ва Ўкраіне прайшоў першы тур прэзыдэнцкіх выбараў, на якіх перамаглі Уладзімір Зяленскі ды Пятро Парашэнка
Foto: EPA/SERGEY DOLZHENKO Dostawca: PAP/EPA

За пасаду прэзыдэнта працягнуць змагацца шоўмэн Уладзімір Зяленскі ды дзейсны галава краіны – Пятро Парашэнка. Перамога любога зь іх будзе азначаць далейшы рост напружанасьці ва Ўкраіне, прагназуе экспэрт.

Сёньня раніцай Цэнтральная выбарчая камісія пацьвердзіла вынікі нядзельных экзыт-полаў. Перамогу ў першым туры галасаваньня здабылі кандыдаты : Зяленскі і Парашэнка.

Пасьля падліку 70% галасоў шоўмэн Уладзімір Зяленскі атрымаў 30,46% галасоў выбарцаў, а дзейны кіраўнік краіны Пятро Парашэнка – 16%. Гэта значыць, што яны выходзяць у другі тур галасаваньня.

На трэцім месцы знаходзіцца Юлія Цімашэнка з 13% галасоў, пяцёрку лідараў зачыняюць кандыдаты Юры Бойка 3 11,5% ды Анатоль Грыцэнка з 7% галасоў выбарцаў.

ЦВК Украіны заявіла, што сур'ёзных парушэньняў падчас выбараў не адбылося. Сапернікі прызналі перамогу Зяленскага.

У сваю чаргу два кандыдаты абмяняліся ўзаемнай крытыкай прэзыдэнт Парашэнка назваў Зяленскага «марыянэткай», той адказаў заўвагай пар тое, што «марыянэткі» прэзыдэнта раскрадаюць краіну.

Другі тур выбараў прэзыдэнта Ўкраіны адбудзецца 21 красавіка 2019 году. Хто б не перамог на гэтых выбараў, яму будзе вельмі цяжка кіраваць краінай. Сытуацыю можа значна пагоршыцца, прагназуе наш аглядальнік палітоляг Павал Усаў.

Слухайце размову ў гукавым файле

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт