Францыя й Нямеччына дасягнулі патаемнае паразуменьне па пытаньні эўрапейскай газавай дырэктывы, якая павінна была аслабіць уплыў Расеі, паведамляе Dziennik Gazeta Prawna.
Франка-нямецкія дамоўленасьці па пытаньні аслабленьня новай эўрапейскай газавай дырэктывы красамоўна дэманструюць, што за будовай Паўночнага патоку 2 крыюцца зусім не эканамічныя інтарэсы.
Эўрапейскі Парлямэнт 9 красавіка павінен зацьвердзіць новую вэрсію газавай дырэктывы. То-бок прававую норму, якая ўскладніць, аднак не прыпыніць рэалізацыю расейскага інвэстыцыйнага праекту Паўночны паток 2. Менавіта супольнымі высілкамі францускіх і нямецкіх эўрадэпутатаў была прынятая да разгляду лагодная вэрсія дакумэнту.
Як высьветлілася, напярэдадні разгляду новага выданьня газавай дырэктывы, у Эўрапейскім Парлямэнце прымалася дырэктыва на тэму аўтарскіх правоў. Дадзены дакумэнт быў падрыхтаваны францускай урадавай фракцыяй і яму катэгарычна не хапала галасоў. Аднак усе 32 нямецкія дэпутаты з фракцыі хрысьціянскіх дэмакратаў падтрымалі прапановы французаў. У сваю чаргу францускія эўрадэпутаты падтрымалі нямецкую вэрсію газавай дырэктывы. Такім чынам быў зацьвердажаны дакумэнт, які не цалкам адпавядае інтарэсам Польшчы.
Аднак нямецкія ўлады вуснамі фэдэральнага канцлер Ангелы Мэркель і фэдэральнага міністра энэргетыкі Пэтэра Альтмаэра запэўніваюць, што нягледзячы на будову паўночнага газаправоду, яны будуць дывэрсыфікаваць дастаўкі газу. У прыватнасьці нямецкі ўрад плянуе будову тэрміналу звадкаванага газу, падсумоўвае Dziennik Gazeta Prawna
Франка-нямецкія дамоўленасьці па пытаньні аслабленьня новай эўрапейскай газавай дырэктывы красамоўна дэманструюць, што за будовай Паўночнага патоку 2 крыюцца зусім не эканамічныя інтарэсы.
Эўрапейскі Парлямэнт 9 красавіка павінен зацьвердзіць новую вэрсію газавай дырэктывы. То-бок прававую норму, якая ўскладніць, аднак не прыпыніць рэалізацыю расейскага інвэстыцыйнага праекту Паўночны паток 2. Менавіта супольнымі высілкамі францускіх і нямецкіх эўрадэпутатаў была прынятая да разгляду лагодная вэрсія дакумэнту.
Як высьветлілася, напярэдадні разгляду новага выданьня газавай дырэктывы, у Эўрапейскім Парлямэнце прымалася дырэктыва на тэму аўтарскіх правоў. Дадзены дакумэнт быў падрыхтаваны францускай урадавай фракцыяй і яму катэгарычна не хапала галасоў. Аднак усе 32 нямецкія дэпутаты з фракцыі хрысьціянскіх дэмакратаў падтрымалі прапановы французаў. У сваю чаргу францускія эўрадэпутаты падтрымалі нямецкую вэрсію газавай дырэктывы. Такім чынам быў зацьвердажаны дакумэнт, які не цалкам адпавядае інтарэсам Польшчы.
Аднак нямецкія ўлады вуснамі фэдэральнага канцлера Ангелы Мэркель і фэдэральнага міністра энэргетыкі Пэтэра Альтмаэра запэўніваюць, што нягледзячы на будову паўночнага газаправоду, яны будуць дывэрсыфікаваць дастаўкі газу. У прыватнасьці нямецкі ўрад плянуе будову тэрміналу звадкаванага газу.
Dziennik Gazeta Prawna/эж