Logo Polskiego Radia
Print

Масква разьлічвае на хаос падчас выбараў ва Ўкраіне

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 28.03.2019 13:20
Расея відавочна мае свайго антыкандыдата – гэта дзеючы прэзыдэнт Пятро Парашэнка.
Kreml, MoskwaKreml, MoskwaPhoto: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Gazeta Wyborcza зьвяртаецца да тэмы прэзыдэнцкіх выбараў ва Ўкраіне, які адбудуцца ўжо ў бліжэйшую нядзелю. За некалькі дзён да галасаваньня дагэтуль невядома хто з кандыдатаў пройдзе ў другі тур.
Паводле сацыялягічных дасьледаваньняў, у верагодную тройку лідэраў уваходзяць дзеючы прэзыдэнт Пятро Парашэнка, былы прэм’ер Юлія Цімашэнка й комік Уладзімер Зяленскі. Менавіта актор зьяўляецца фаварытам амаль усіх сацыялягічных апытаньняў, аднак хто будзе яго супернікам у другім туры Парашэнка ці Цімашэнка дагэтуль невядома.
Паводле выданьня Gazeta Wyborcza у гэтых выбарах ва Ўкраіне Масква не мае ўласнага кандыдата. Галоўным хаўрусьнікам Крамля ва Ўкраіне зараз зьяўляецца хаос.
Таксама Расея відавочна мае свайго антыкандыдата – гэта дзеючы прэзыдэнт Пятро Парашэнка. Паводле прэс-сакратара прэзыдэнта Пуціна Дзьмітрыя Пяскова, пры дзеючым прэзыдэнце, з пункту гледжаньня Расеі, сытуацыя палепшыцца ня можа.
Кожны рэальны канкурэнт Парашэнкі – Юлія Цімашэнка ці Ўладзімер Зяленскі адпавядаюць патрэбам Масквы й не з тае прычыны, што яны бы капуліравалі перад Расеяй. Перамога аднаго зь іх на пэўны час выклікала бы вялікі вэрхал ва Ўкраіне. Напрыклад, галоўнымі «перавагамі» Юліі Цімашэнкі ў вачах уладароў Крамля зьяўляецца яе схільнасьць да карупцыі й мсьцівасьць. У сваю чаргу Зяленскі, як абсалютны навічок у палітыцы, стаўшы прэзыдэнтам, доўга ды на ўласных памылках будзе вымушаны вывучаць, якім чынам кіраваць краінай. Пятро Парашэнка, нягледзячы на ўсе праблемы, мэтанакіравана працягваў бы празаходнюю, пранатаўскую палітыку. Акурат гэта цалкам супярэчыць мэтам нэаімпэрыялістычнай Расеі, завяршаецца артыкул Gazety Wyborczej.

Gazeta Wyborcza зьвяртаецца да тэмы прэзыдэнцкіх выбараў ва Ўкраіне, якіz адбудуцца ўжо ў бліжэйшую нядзелю. За некалькі дзён да галасаваньня дагэтуль невядома хто з кандыдатаў пройдзе ў другі тур.

Паводле сацыялягічных дасьледаваньняў, у верагодную тройку лідэраў уваходзяць дзеючы прэзыдэнт Пятро Парашэнка, былы прэм’ер Юлія Цімашэнка й комік Уладзімер Зяленскі. Менавіта актор зьяўляецца фаварытам амаль усіх сацыялягічных апытаньняў, аднак хто будзе яго супернікам у другім туры Парашэнка ці Цімашэнка дагэтуль невядома.

Паводле выданьня Gazeta Wyborcza у гэтых выбарах ва Ўкраіне Масква не мае ўласнага кандыдата. Галоўным хаўрусьнікам Крамля ва Ўкраіне зараз зьяўляецца хаос.Таксама Расея відавочна мае свайго антыкандыдата – гэта дзеючы прэзыдэнт Пятро Парашэнка. Паводле прэс-сакратара прэзыдэнта Пуціна Дзьмітрыя Пяскова, пры дзеючым прэзыдэнце, з пункту гледжаньня Расеі, сытуацыя палепшыцца ня можа. Кожны рэальны канкурэнт Парашэнкі – Юлія Цімашэнка ці Ўладзімер Зяленскі адпавядаюць патрэбам Масквы й не з тае прычыны, што яны бы капуліравалі перад Расеяй.

Перамога аднаго зь іх на пэўны час выклікала бы вялікі вэрхал ва Ўкраіне. Напрыклад, галоўнымі «перавагамі» Юліі Цімашэнкі ў вачах уладароў Крамля зьяўляецца яе схільнасьць да карупцыі й мсьцівасьць. У сваю чаргу Зяленскі, як абсалютны навічок у палітыцы, стаўшы прэзыдэнтам, доўга ды на ўласных памылках будзе вымушаны вывучаць, якім чынам кіраваць краінай. Пятро Парашэнка, нягледзячы на ўсе праблемы, мэтанакіравана працягваў бы празаходнюю, пранатаўскую палітыку. Акурат гэта цалкам супярэчыць мэтам нэаімпэрыялістычнай Расеі.

Gazety Wyborczej/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт