Польшча плянуе пабудаваць Цэнтральны камунікацыйны порт «Салідарнасьць» – адзін з найбольшых аэрапортаў у Эўропе. Аб’ект плянуецца ўзьвесьці паміж гарадамі Варшава й Лодзь. Аэрапорт будзе спалучаны з гарадамі краіны чыгуначнымі лініямі, у тым ліку высокахуткаснымі. На днях сталі вядомыя падрабязнасьці.
У чэрвені мінулага году прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда падпісаў спэцыяльны закон, раней прыняты парлямэнтам, які дазваляе вылучыць фінансаваньне на будаўніцтва аэрапорту зь дзяржаўнага бюджэту. Пасьля адкрыцьця аэрапорту «Салідарнасьць» варшаўскі міжнародны аэрапорт імя Фрыдэрыка Шапэна будзе закрыты для пасажырскага руху. Інвэстыцыя паўстане каля вёскі Станіславаў у гміне Баранаў у 40 км на захад ад Варшавы. Паводле плянаў, з часам польскі аэрапорт павінен стаць найбуйнейшым у Эўропе з магчымасьцю абслугоўваньня ў год 100 млн пасажыраў.
Аэрапорт «Салідарнасьць» мае стаць галоўнай базай і хабам для польскай авіякампаніі LOT, а таксама хабам для іншых авіялінія ды перасадачным пунктам на шляху пасажыраў з розных частак сьвету.
Пакуль што вырашаюцца рознага роду тэхнічныя пытаньні, але ўжо працуе дзяржаўная кампанія, якая адказвае за каардынацыю прац пры праектаваньні й будаўніцтве аб’екту.
Былы старшыня кампаніі Яцэк Бартосяк не згаджаецца з крытыкамі праекту, якія кажуць, што ЦКП прывядзе да банкруцтва рэгіянальных аэрапортаў у Польшчы.
Яцэк Бартосяк: Згодна з мадэлямі й прагнозамі, узьвядзеньне Цэнтральнага камунікацыйнага порту не прывядзе да зьмяншэньня пасажырскага руху з рэгіянальных аэрапортаў. Таму няма чаго баяцца, што ЦКП зьнішчыць рэгіянальныя аэрапорты. Справа ў тым, што рост пасажырапатоку ў Польшчы й Цэнтральнай Эўропе настолькі вялікі, што ёсьць месца для існаваньня й вялікага аэрапорту, і рэгіянальных аэрапортаў. Я таксама нагадаю, што Цэнтральны камунікацыйны порт – гэта ня толькі аэрапорт, гэта вялікі чыгуначны вузел, які спалучыць Польшчу ў адным месцы.
Паводле ўступных ацэнак, будаўніцтва аб’екту й інфраструктуры павінна пачацца ў 2021 годзе й паглынуць 35 млрд злотых (каля 9 млрд эўра). Будаўніцтва й мадэрнізацыя чыгуначных ліній паглыне, паводле падлікаў, 8-9 млрд злоты, а аўтатрас – 7 млрд злотых.
У аэрапорце ды кампаніях, зьвязаных зь яго абслугоўваньнем, будзе створана каля 37 тыс. новых працоўных месцаў. Плянуецца, што аэрапорт «Салідарнасьць» прыме першы самалёт у 2027 годзе.
На днях сталі вядомыя падрабязнасьці, датычныя пад’язных камунікацыйных шляхоў да Цэнтральнага камунікацыйнага порту.
І так, Міністэрства інфраструктуры паведаміла, што ў рамках праекту будзе пабудавана каля 1 тыс. 600 км чыгуначных шляхоў. Акрамя фінансавых сродкаў, прызначаных для будаўніцтва ЦКП і інфраструктуры зь бюджэту, на мадэрнізацыю ўжо існуючых і будаўніцтва новых шляхоў грошы прызначыць таксама дзяржаўная кампанія Польскія чыгуначныя лініі, якая адказвае за будаўніцтва й ўтрыманьне чыгуначнага палатна ў Польшчы.
Сярод важнейшай інвэстыцыі – высокахуткасная чыгуначная лінія працягласьцю ў 140 км, якая спалучыць Варшаву з ЦКП і горадам Лодзь. На гэтай трасе цягнікі будуць рухацца з хуткасьцю да 250 км/г.
Акрамя таго, у раёне аэрапорту «Салідарнасьць» плянуецца перакрыжаваць чыгуначныя лініі, дзякуючы чаму жыхары больш чым 100 польскіх дарадоў атрымаюць магчымасьць даволі простага даезду да ЦКП. Згодна з плянамі, са згаданых гарадоў час даезду не павінен заняць больш чым 2,5 гадзіны.
Спэцыялісты таксама працуюць над тым, каб да аэрапорту «Салідарнасьць» безь вялікіх праблем можна было даехаць на цягніку ды аўтамабілі з Чэхіі, Славаччыны, Украіны, Беларусі, Летувы ды Калінінградзкай вобласьці Расеі. Такім чынам, палякі плянуюць «забіраць» пасажыраў і ў іншых краінах.
Пры гэтым, паводле плянаў, час даезду з Варшавы ў ЦКП павінен заняць 15 хвілін, з Лодзі – 25 хвілін, а з Варшавы ў Лодзь – 45 хвілін. Актуальна час паездкі на цягніку з аднаго гораду ў другі складае 1 гадзіну 23 хвіліны.
Але ёсьць і крытыкі праекту. Частка эканамістаў заўважае, што ЦПК будзе дэфіцытным праектам, а дзяржава ў ім утопіць мільярды злотых. У якасьці аднаго з аргумэнтаў прыводзіцца аддаленасьць ад сталіцы, бо актуальны варшаўскі аэрапорт знаходзіцца ў рысе гораду, у некалькіх кілямэтрах ад цэнтра.
Акрамя таго, гаворыцца, што польскай авіякампаніі LOT цяжка будзе стаць глябальным гульцом. Невядома таксама, ці іншыя авіякампаніі захочуць мець у аэрапорце «Салідарнасьць» свае базы. Крытыкі таксама зьвяртаюць увагу на тое, што ля Бэрліну завяршаецца будаўніцтва новага вялізнага аэрапорту «Брандэнбург», які можа адабраць вялікую частку пасажыраў у плянаванай польскай інвэстыцыі.
Валеры Саўко

twitter.com/sth_poland

слухайце далучаны гукавы файл