У Польшчы будзе больш амэрыканскіх жаўнераў
За сродкі NATO ў Польшчы будуюць новыя склады зброі й боепрыпасаў.
Ужо некалькі месяцаў працягваюцца размовы пра павелічэньне колькасьці амэрыканскіх войскаў у Польшчы, а таксама зьмену характару іх прысутнасьці з ратацыйнага на пастаянны. Рашэньні па гэтай справе, верагодна, будуць прынятыя на пачатку восені, паведамляе „Rzeczpospolita”.
Нягледзячы на тое, што ў СМІ паяўляецца назва „Форт Трамп”, фактычна гаворка не ідзе пра стварэньне зусім новай ваеннай базы, а пра пашырэньне ўжо існуючай інфраструктуры.
Паводле неафіцыйных дадзеных газэты, колькасьць амэрыканскіх жаўнераў, якія дысьлякуюцца ў Польшчы на пастаяннай аснове будзе павялічана прыкладна на 1,3 тыс. Цяпер у рамках ратацыйнай прысутнасьці тут дысьлякуецца каля 4,5 тыс. амэрыканскіх вайскоўцаў.
Ужо цяпер за сродкі NATO будуюць новыя склады зброі, боепрыпасаў і паліва, рамантуюць чыгуначныя пэроны ля палігонаў, а таксама пасадачныя палосы вайсковых аэрадромаў.
У цяперашні час амэрыканскія жаўнеры дысьлякуюцца ў больш чым дзесяці месцах у Польшчы. Напрыклад, спэцпадразьдзяленьні ў Кракаве, ваенна-паветраныя сілы ў Повідзу (Powidz) ля Познані. У сваю чаргу ў базу ў Рэдзікове недалёка ад Гданьска пачало паступаць узбраеньне. Нагадаем, поўная баявая гатоўнасьць базы ў Рэдзікове будзе дасягнутая ў 2020 годзе.
Некалькі дзён таму генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг паведаміў аб стварэньні буйнога складу ваеннай тэхнікі ў гарадку Повідз ля Познані.
Ён паведаміў, што яго будаўніцтва пачнецца празь некалькі месяцаў і будзе доўжыцца два гады. Там будзе захоўвацца тэхніка для бранятанкавай брыгады. Падобныя склады разьмешчаныя ў Нямеччыне, Бэльгіі й Нідэрляндах. Інвэстыцыя (260 мільёнаў даляраў) будзе фінансаваная за кошт сродкаў зь інвэстыцыйнай праграмы бясьпекі NATO.
Генэральны сакратар NATO нагадаў, што да 2021 году Паўночнаатлянтычны альянс намерваецца завяршыць каля 250 інфраструктурных праектаў па ўсёй Эўропе па павышэньні прапускной здольнасьці аэрапортаў, марскіх партоў, чыгуначных ліній і аўтамабільных дарог з мэтай перавозкі цяжкай тэхнікі, паведамляе „Rzeczpospolita”.
аз
Ужо некалькі месяцаў працягваюцца размовы пра павелічэньне колькасьці амэрыканскіх войскаў у Польшчы, а таксама зьмену характару іх прысутнасьці з ратацыйнага на пастаянны. Рашэньні па гэтай справе, верагодна, будуць прынятыя на пачатку восені, паведамляе „Rzeczpospolita”.
Нягледзячы на тое, што ў СМІ паяўляецца назва „Форт Трамп”, фактычна гаворка не ідзе пра стварэньне зусім новай ваеннай базы, а пра пашырэньне ўжо існуючай інфраструктуры.
Паводле неафіцыйных дадзеных газэты, колькасьць амэрыканскіх жаўнераў, якія дысьлякуюцца ў Польшчы на пастаяннай аснове будзе павялічана прыкладна на 1,3 тыс. Цяпер у рамках ратацыйнай прысутнасьці тут дысьлякуецца каля 4,5 тыс. амэрыканскіх вайскоўцаў.
Ужо цяпер за сродкі NATO будуюць новыя склады зброі, боепрыпасаў і паліва, рамантуюць чыгуначныя пэроны ля палігонаў, а таксама пасадачныя палосы вайсковых аэрадромаў.
У цяперашні час амэрыканскія жаўнеры дысьлякуюцца ў больш зa дзесяці месцах у Польшчы. Напрыклад, спэцпадразьдзяленьні ў Кракаве, ваенна-паветраныя сілы ў Повідзу (Powidz) ля Познані. У сваю чаргу ў базу ў Рэдзікове на ўзьбярэжжы Балтыкі пачало паступаць узбраеньне. Нагадаем, поўная баявая гатоўнасьць базы ў Рэдзікове будзе дасягнутая ў 2020 годзе.
Некалькі дзён таму генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг паведаміў аб стварэньні буйнога складу ваеннай тэхнікі ў гарадку Повідз ля Познані. Ён паведаміў, што яго будаўніцтва пачнецца празь некалькі месяцаў і будзе доўжыцца два гады. Там будзе захоўвацца тэхніка для бранятанкавай брыгады. Падобныя склады разьмешчаныя ў Нямеччыне, Бэльгіі й Нідэрляндах. Інвэстыцыя (260 мільёнаў даляраў) будзе фінансаваная за кошт сродкаў зь інвэстыцыйнай праграмы бясьпекі NATO.