Перастрэлкі адбыліся на мяжы Кыргызстана й Таджыкістана
Фэрганская даліна, якая знаходзіцца на тэрыторыі Узбэкістана, Таджыкістана ды Кыргызстана мае самую высокую шчыльнасьць насельніцтва ў Цэнтральнай Азіі. У выніку стабілізацыі адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу гэтых рэспублік, якая адбывалася ў часы СССР, у Фэрганскай даліне паўстала восем розных энкляваў – то-бок тэрыторыі адной дзяржавы на тэрыторыі іншай.
Такім чынам на ў сучасным Кыргызстане апынуліся чатыры ўзбэцкія ды дзьве таджыкскія энклявы. Надоечы адбылося абвастрэньне этнічнай сытуацыі ўздоўж мяжы паміж Кыргызстанам і Таджыкістанам.
Пастаянныя этнічныя й рэлігійныя канфлікты зьяўляюцца асаблівасьцю Фэрганскай даліны, часьцяком яны пераходзяць у гарачую фазу. На пытаньне, чым прынцыпова адрозьніваюцца актуальныя сутычкі на мяжы паміж Кыргызстанам і Таджыкістанам, адказвае наш пастаянны камэнтатар Павал Усаў.
Павал Усаў: Фактычна нічым не адрозьніваюцца. Калі мы паглядзім на прычыны гэтых сутычак і канфліктаў, то ўбачым, што яны адбываюцца рэгулярна. Тут дзьве асноўныя прычыны. Па-першае, на тэрыторыі Кыргызстану знаходзіцца дзьве таджыцкія энклявы. Па-другое Таджыкістан і Кыргызстан маюць агульную мяжу працягласьцю амаль 1 тысяча кілямэтраў. Значная частка гэтае мяжы недэлімітаваная, фактычна яе там не існуе, там няма ніякіх пунктаў пропуску. Такі стан рэчаў натуральным чынам прыводзіць да рэгулярных сутычак і канфліктаў, да нелегальнага перамяшчэньня грамадзянаў, да транзыту наркотыкаў, кантрабанды і г. д. Спробы дэлімітаваць мяжу ні да чаго не прывялі. (...)
Кыргызстан зьяўляецца пэўным выключэньнем сярод краінаў Цэнтральнай Азіі. Кыргызстан – гэта краіна з даволі разьвітымі дэмакратычнымі інстытутамі, там дзейнічае шматпартыйная сыстэма, рэгулярна мяняюцца прэзыдэнты. У сваю чаргу, Таджыкістан пасьля крывавай грамадзянскай вайны ператварыўся ў амаль аўтарытарную сыстэму, дзе ўжо на працягу 20 гадоў Эмамалі Рахмон выконвае функцыі прэзыдэнта.
Пра тое як выглядаюць стасункі гэтых дзяржаваў Цэнтральнай Азіі слухайце ў поўнай вэрсіі нашай перады «На руінах імпэрыі», якая далучана зьверху.
Павал Усаў/эж
Фэрганская даліна, якая знаходзіцца на тэрыторыі Узбэкістана, Таджыкістана ды Кыргызстана мае самую высокую шчыльнасьць насельніцтва ў Цэнтральнай Азіі. У выніку стабілізацыі адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу гэтых рэспублік, якая адбывалася ў часы СССР, у Фэрганскай даліне паўстала восем розных энкляваў – то-бок тэрыторыі адной дзяржавы на тэрыторыі іншай.
Такім чынам ў сучасным Кыргызстане апынуліся чатыры ўзбэцкія ды дзьве таджыкскія энклявы. Надоечы адбылося абвастрэньне этнічнай сытуацыі ўздоўж мяжы паміж Кыргызстанам і Таджыкістанам.
Пастаянныя этнічныя й рэлігійныя канфлікты зьяўляюцца асаблівасьцю Фэрганскай даліны, часьцяком яны пераходзяць у гарачую фазу. На пытаньне, чым прынцыпова адрозьніваюцца актуальныя сутычкі на мяжы паміж Кыргызстанам і Таджыкістанам, адказвае наш пастаянны камэнтатар Павал Усаў.
Павал Усаў: Фактычна нічым не адрозьніваюцца. Калі мы паглядзім на прычыны гэтых сутычак і канфліктаў, то ўбачым, што яны адбываюцца рэгулярна. Тут дзьве асноўныя прычыны. Па-першае, на тэрыторыі Кыргызстану знаходзіцца дзьве таджыкскія энклявы. Па-другое Таджыкістан і Кыргызстан маюць агульную мяжу працягласьцю амаль 1 тысяча кілямэтраў. Значная частка гэтае мяжы недэлімітаваная, фактычна яе там не існуе, там няма ніякіх пунктаў пропуску. Такі стан рэчаў натуральным чынам прыводзіць да рэгулярных сутычак і канфліктаў, да нелегальнага перамяшчэньня грамадзянаў, да транзыту наркотыкаў, кантрабанды і г. д. Спробы дэлімітаваць мяжу ні да чаго не прывялі. (...)