Logo Polskiego Radia
Print

«Буры»: са злачынцаў у героі

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 13.03.2019 14:01
  • «Буры»: са злачынцаў у героі
«Для ўсіх беларусай Падляшша «Буры» - гэта злачынца, бо ён зьдзейсьніў крывавы рэйд, у выніку якога загінула 79 чалавек».
Рамуальд Райс «Буры» ў сярэдзіне, глядзіць у аб’ектыў.Рамуальд Райс «Буры» ў сярэдзіне, глядзіць у аб’ектыў.Photo:By nieznany - NAC [1], Domena publiczna, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=31383955

Інстытут нацыянальнай памяці Польшчы, спасылаючыся на новыя дасьледаваньні, паведаміў што Рамуальд Райс пад псэўданімам «Буры» не зьдзяйсьняў генацыду. Паводле супрацоўнікаў Інстытуту, вынікі сьледзтва 2002-2005 гадоў аказаліся памылковымі. У інстытуце перакананыя - ў лютым 1946 году Рамуальд Райс не забіваў жыхароў Падляшша, паводле іх нацыянальнай ці рэлігійнай прыналежнасьці. У сытуацыі паспрабаваў разабрацца ЭЖ.
Спасылаючыся на нібы новыя гістарычных дасьледаваньні, ІНП рашуча адкідае высновы пракуроскага сьледзтва 2005 году.
Вось што на гэты конт заявіў гісторык, супрацоўнік альштынскага аддзелу Інстыту Нацыянальнай памяці Польшчы Міхал Астапюк.
Міхал Астапюк: Людзі, якія навукова займаліся дасьледаваньнем гэтай тэмы, прышлі да высновы, што вынікі пракурорскага дасьледаваньня памылковыя. Паводле яго, дзейнасьць Рамуальда Райса мела прыкметы генацыду. З упэўненасьцю мы адкідаем гэткі тэзіс.
Неадназначная пазыцыя Інстытуту Нацыянальнай Памяці ўжо была заўважана як на Падляшшы, так і ў Менску. Надзвычайны і паўнамоцны пасол Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі быў выкліканы ў МЗС для дачы афіцыйных тлумачэньняў.
У сваю чаргу, актыўны дзеяч беларусаў Падляшша, палітык Томаш Суліма выказвае абурэньне пазыцыяй Інстытут Нацыянальнай Памяці.
Томаш Суліма: Для ўсіх беларусай Падляшша «Буры» - гэта злачынца. Таму-што, ён зьдзейсьніў крывавы рэйд, у выніку якога загінула 79 чалавек. Аднак, гэта ня ўсё, бо пасьля гэтага 80 тысяч беларусаў былі запалоханыя. Да 1947 года з Падляшша выехала каля 30 тысяч карэнных беларусаў. (...) Лічу, што рэакцыя афіцыйнага Менску гэта добры паказчык, бо гісторыкі ІНП лічылі, што гэта выключна польская справа. Аднак зараз сітуацыі набывае міжнародны маштаб. (...)
Ня можа не цешыць пазыцыя Менску. Нягледзячы на спазьненьне, Міністэрства замежных спраў Беларусі заклапацілася становішчам беларусаў Падляшша. Аднак такая пазыцыя падаецца як мінімум блюзьнерскай. Падначаленыя Уладзімера Макея клапоцяцца пра гістарычную справядлівасьць у Польшчы, у той час як у Беларусі, на дзяржаўным узроўні адбываецца ўсхваленьне тыранаў і дэспатаў, ахвярамі якіх былі тысячы, а нават мільёны.
Напрыклад, адна з галоўных вуліц Менска названае ў гонар Фелікса Эдмундавіча Дзяржынскага, стваральніка ЧК, самай вялікай рэпрэсійнай машыны ў гісторыі чалавецтва. Пад Менскам створаны і актыўна дзейнічае гісторыка-культурны комплекс «Лінія Сталіна». На жаль у Беларусі ўсхваленьне злачынцаў папярэдніх эпох мае сыстэмны характар.
У сваю чаргу ў Польшчы, апраўданьне Рамуальда Райса па мянушцы «Буры» зьяўляецца выключэньнем, ды й беларусы Падляшша не намерваюцца пагаджацца зь гістарычнаю несправядлівасьцю.
Поўныя выказваньні слухайце ў далучаным зьверху гукавым файле.

Інстытут нацыянальнай памяці Польшчы, спасылаючыся на новыя дасьледаваньні, паведаміў, што Рамуальд Райс пад псэўданімам «Буры» не зьдзяйсьняў генацыду. Паводле супрацоўнікаў інстытуту, вынікі сьледзтва 2002-2005 гадоў аказаліся памылковымі. У інстытуце перакананыя: у лютым 1946 году Рамуальд Райс не забіваў жыхароў Падляшша паводле іх нацыянальнай ці рэлігійнай прыналежнасьці.

Спасылаючыся на нібы новыя гістарычных дасьледаваньні, ІНП рашуча адкідае высновы пракуроскага сьледзтва 2005 году. Вось што на гэты конт заявіў гісторык, супрацоўнік ольштынскага адзяленьня Інстыту нацыянальнай памяці Польшчы Міхал Астапюк.

Міхал Астапюк: Людзі, якія навукова займаліся дасьледаваньнем гэтай тэмы, прышлі да высновы, што вынікі пракурорскага дасьледаваньня памылковыя. Паводле яго, дзейнасьць Рамуальда Райса мела прыкметы генацыду. З упэўненасьцю мы адкідаем гэткі тэзіс.

Неадназначная пазыцыя Інстытуту нацыянальнай памяці ўжо была заўважана як на Падляшшы, так і ў Менску. Надзвычайны й паўнамоцны пасол Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі быў выкліканы ў МЗС для дачы афіцыйных тлумачэньняў. У сваю чаргу актыўны дзеяч беларусаў Падляшша, палітык Томаш Суліма выказвае абурэньне пазыцыяй Інстытут нацыянальнай памяці.

Томаш Суліма: Для ўсіх беларусай Падляшша «Буры» - гэта злачынца, таму што ён зьдзейсьніў крывавы рэйд, у выніку якога загінула 79 чалавек. Аднак гэта ня ўсё, бо пасьля гэтага 80 тысяч беларусаў былі запалоханыя. Да 1947 года з Падляшша выехала каля 30 тысяч карэнных беларусаў. (...) Лічу, што рэакцыя афіцыйнага Менску - гэта добры сыгнал, бо гісторыкі ІНП лічылі, што гэта выключна польская справа. Аднак зараз сітуацыя набывае міжнародны маштаб. (...)

Нягледзячы на спазьненьне, Міністэрства замежных спраў Беларусі заклапацілася становішчам беларусаў Падляшша. Аднак такая пазыцыя падаецца як мінімум блюзьнерскай. Падначаленыя Ўладзімера Макея клапоцяцца пра гістарычную справядлівасьць у Польшчы, у той час як у Беларусі на дзяржаўным узроўні адбываецца ўсхваленьне тыранаў і дэспатаў, ахвярамі якіх былі тысячы, і нават мільёны.

Напрыклад, адна з галоўных вуліц Менска названае ў гонар Фелікса Эдмундавіча Дзяржынскага, стваральніка ЧК - самай вялікай рэпрэсіўнай машыны ў гісторыі чалавецтва. А пад Менскам створаны й актыўна дзейнічае гісторыка-культурны комплекс «Лінія Сталіна».

На жаль, у Беларусі ўсхваленьне злачынцаў папярэдніх эпох мае сыстэмны характар. У сваю чаргу ў Польшчы апраўданьне Рамуальда Райса па мянушцы «Буры» зьяўляецца выключэньнем, ды й беларусы Падляшша не намерваюцца пагаджацца зь гістарычнаю несправядлівасьцю.

поўныя выказваньні слухайце ў далучаным зьверху гукавым файле

эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт