У Кашміры ўзьнік новы канфлікт
Канфлікты паміж Індыяй і Пакістанам узьнікаюць цыклічна з 1948 году.
Сёньняшняе выданьне „Gazeta Wyborcza” задумоўваецца аб тым, каму выгадны новы канфлікт у Кашміры. Паводле выданьня, у гэтай небясьпечнай гульні ўдзельнічаюць тры бакі: Дэлі, Ісламабад і гэтак званая пакістанская „глыбокая дзяржава”.
Праблемы працягваюцца з 1948 году, то бок з часоў першай вайны паміж Індыяй і Пакістанам. З гэтага часу Кашмір зьяўляецца спрэчнай тэрыторыяй.
Нагадаем, цяперашні крызыс пачаўся з нападу на індыйскі ваенны канвой у вобласьці Пулвама, у якім загінулі 40 жаўнераў. Віну на сябе ўзяла пакістанская ўзброеная групоўка, у падтрымцы якой Індыя абвінавачвае Пакістан.
Аднак, паводле часткі камэнтатараў, апошнія праблемы гэта, хутчэй за ўсё, правакацыя перад выбарамі ў Індыі.
Урад Нарэндры Модзі стараецца ажывіць эканоміку Кашміра, але ўзброеныя сілы паводзяць сябе як акупанты. Нагадаем, Кашмір - гэта адзіны рэгіён у Індыі, у якім пражывае больш мусульман, чым індусаў.
На тэрыторыі Кашміру свой прытулак знаходзяць пакістанскія радыкальныя групоўкі, якія Ісламабад выкарыстоўвае дзеля шантажаваньня больш магутнай суседняй краіны.
Тым часам праз некалькі месяцаў у Індыі адбудуцца парлямэнцкія выбары. Калі нацыяналістычныя індусы застануцца пры ўладзе, то можна спадзявацца далейшага росту напружанасьці паміж індусамі й мусульманамі. У выніку мусульмане будуць з большай сымпатыяй глядзець на Пакістан.
Парадаксальна, на сытуацыю ў Кашміры ўплывае таксама супакаеньне сытуацыі ў Афганістане, адкуль у Пакістан вярнулася частка маджагедаў.
Камэнтатары зьвяртаюць увагу, што прэм’ер Модзі можа выкарыстаць канфлікт з Пакістанам з мэтай паляпшэньня свайго выбарчага выніку, паведамляе „Gazeta Wyborcza”.
аз