Logo Polskiego Radia
Print

Мінюст пакідае «Дзею» бязьдзейнай

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 26.02.2019 16:12
  • Дзея.mp3
Грамадзкія актывісты з аб’яднаньня «Дзея» не змаглі атрымаць рэгістрацыю ў Беларусі.
Foto: facebook.com/dziejaby/

Актывісты лічаць, што рашэньне ўладаў мае палітычны характар. Гэта боязь уладаў грамадзка актыўных людзей.

На днях Міністэрства юстыцыі паўторна адмовіла грамадзкаму аб’яднаньню «Дзея» у рэгістрацыі. Падставай стала прызнаньне чыноўнікамі несапраўднасьці заявы на рэгістрацыю ды нібыта непрадстаўленьне заяўнікамі сьпісу асобаў, прысутных на ўстаноўчым сходзе.

Гэта няпраўда, кажуць актывісты, зьвяртаючы ўвагу на тое, што ліст адмовы з міністэрства налічвае 14 памылак і ёсьць прыкладам прадузятага непрафэсійнага стаўленьня. З прычыны адмовы ў рэгістрацыі прадстаўнікі «Дзеі» падалі скаргу ў Вярхоўны Суд. Яны зьбіраюцца абскардзіць рашэньне Мінюсту ды дамагчыся рэгістрацыі.

Грамадзкая ініцыятыва «Дзея» – гэта аб’яднаньне людзей зь усёй Беларусі, неабыякавых да грамадзкіх справаў. У сваёй дзейнасьці яны хацелі б засяродзіцца на вырашэньні лякальных праблем.

Больш падрабязна пра мэты арганізацыі ды далейшыя пляны мы паразмаўлялі з сябрам Рады «Дзеі» Сяржуком Бахуном.

Слухайце размову ў гукавым файле

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт