Logo Polskiego Radia
Print

У Лос-Анжэлесе ў 91 раз раздалі Оскары

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 25.02.2019 17:09
  • Oscars-2019.mp3
Спадзяваньні палякаў на Оскар для фільму «Халодная вайна» Паўла Паўлікоўскага аказаліся марнымі.
Цырымонія ўзнагароджаньняЦырымонія ўзнагароджаньняPAP/EPA/Phil McCarten / AMPAS / HANDOUT

У Лос-Анжэлесе ў 91 раз раздалі Оскары
Прэмія амэрыканскай Акадэміі кінэматаграфічных мастацтваў і навук зьяўляецца галоўнай штогадовай нацыянальнай кінапрэміі Злучаных Штатаў, і бадай адзінай з найважнейшых у сусьветным кінэматографа. Пра сёлетніх ляўрэатаў прэміі Оскар распавядзе ЭЖ.
На 91-ай цырымоніі ўручэньня ўзнагарод Амэрыканскай кінаакадэміі лепшым фільмам году была названа карціна «Зялёная кніга» рэжысёра Пітэра Фарэлі.
Фільм «Зялёная кніга» грунтуецца на рэальных падзеях. Карціна распавядае пра тое, як чарнаскуры таленавіты музыка наймае белага кіроўцу італьянскага паходжаньня, яны разам вырушаюць у гастролі на поўдзень Злучаных Штатаў. Нагадаем, у 1950-60 гады ў паўднёвай частцы ЗША ўсё яшчэ панавала расавая сэгрэгацыя, і менавіта ў гэты час разгортваюцца дзеяньні фільму.
Карціна «Зялёная кніга» распавядае пра прыгоды чарнаскурага віртуоза і яго белага ахоўніка-кіроўцу ў цемрашальным расісцкім асяродку. «Зялёная кніга» уганравана яшчэ дзьвюма ўзнагародамі – за мужчынскую ролю другога пляна ды арыгінальны сцэнар. Вось як рыжсёрам карціны Пітэр Фарэлі адрэагаваў на навіну аб атрыманьні Оскара:
Пітэр Фарэлі: Гэта гісторыя пра любоў, любоў нягледзячы на розьніцу ў поглядах ды паходжаньні. Фільм пра адкрыцьцё праўды, што мы ўсе аднолькавыя. Усё гэта было бы немагчымае без Вiга Мартэнсэна, без яго ня было бы гэтага фільму. Зь Віга ўсё пачалося.
Менавіта Віга Мантэрсэн выконваў ролю Балбатун ахоўніка чарнаскурага музыкі.
«Зялёная кніга» атрымала Оскра ў намінацыі лепшы фільм году абышоўшы такія карціны як «Фаварытка», «Фаварытка», «Чорны кланавец», «Улада», «Багемская Рапсодыя» і «Рома». Спадзяваньні палякаў на Оскар для фільму «Халодная вайна» Паўла Паўлікоўскага аказаліся марнымі. Мэксыканская карціна «Рома» Альфонса Куарона стала лепшым фільмам на замежнай мове, а таксама яе адзначылі за апэратарскую ды рэжысёрскую работу.
Аднак самую вялікую кольскасьць узнагарод атрымаў біяграфічны фільм «Багемская Рапсодыя». Актор Рамі Малек, які сыграў лідэра славутага рок-гурту Queen атрымаў Оскар за лепшую мужчынскую ролю, таксама «Багемская Рапсодыя» атрымала тры статуэткі за лепшы мантаж, за лепшы мантаж гуку, і за лепшае зьвядзеньне гуку.
«Оскар» лепшую жаночую ролю здабыла англійская акторка Алівія Колман, якая выканала ролю англійскай каралавы Анны Сцюарт у карціне «Фаварытка» грэцкага рэжысёра Ёргаса Ланцімоса. Адметным зьяўляецца тое, што 45-гадовая Алівія Колман упершыню была намінаваная на Оскар, і гэта першая намінацыя скончылася татальным посьпехам актрысы.
Адразу тры статуэткі атрымаў фантастычны баявік «Чорная пантэра» – за лепшую музыку да фільму, за працу мастака ды за лепшыя касьцюмы. У намінацыі на Лепшы дакумэнтальны фільм перамагла карціна Джымі Чына «Свабодны пад’ём у адзіночку», а лепшай кароткамэтражнай стужкай названа «Скура» Гая Націва.
Нягледзячы на тое, што польскі фільм «Халодная вайна» Паўла Паўлікоўскага меў шанцы атрымаць узнагароду, Амэрыканская кінаакадэмія яго праігнаравала. «Халодная вайна» змагалася за Оскар аж у трох намінацыях : «Лепшы фільм на замежнай мове», «Лепшыя здымкі» й «Лепшы рэжысёр», аднак безвынікова. Кіназнаўца, намесьнік галоўнага рэдактара часопіса «Kino» Кшыштоф Квяткоўскі.
Кшыштоф Квяткоўскі: У пэўным сэнсе нашыя надзеі спраўдзіліся. Бо чарговы фільм рэжысёра, які ўжо здабыў Оскар за «Іду», разглядаўся ня толькі ў гета фільмаў на замежнай мове, але і ў іншых катэгорыях, гэта вялікі посьпех. Нават сама намінацыя, гэта ўжо доказ таго, што польская кіно пасьпяхова функцыянуе ў гэтым сьвеце. Мы зьяўляемся паўнапраўнымі ўдзельнікамі дыялёгу, вялікай дыскусіі, якая адбываецца зараз на тэму кшталту сучаснага сьвету.
Нагадаем, сёлета ўпершыню за 20 гадоў беларускі фільм рэжысёра Дар’і Жук «Крышталь» быў вылучаны ад Беларусі на прэмію «Оскар», як лепшы фільм на замежнай мове. Аднак айчынны фільм не апынуўся ў ліку суіскальнікаў на ўзнагароду.
А 1981 годзе Амэрыканская кінаакадэмія прызнала лепшым фільмам на замежнай мове савецкі меладраматычны фільм рэжысёра Уладзімера Мяньшова – «Масква сьлязам ня верыць».

Прэмія амэрыканскай Акадэміі кінэматаграфічных мастацтваў і навук зьяўляецца галоўнай штогадовай нацыянальнай кінапрэміі Злучаных Штатаў, і бадай адзінай з найважнейшых у сусьветным кінэматографа.

На 91-ай цырымоніі ўручэньня ўзнагарод Амэрыканскай кінаакадэміі лепшым фільмам году была названа карціна «Зялёная кніга» рэжысёра Пітэра Фарэлі.Фільм «Зялёная кніга» грунтуецца на рэальных падзеях. Карціна распавядае пра тое, як чарнаскуры таленавіты музыка наймае белага кіроўцу італьянскага паходжаньня, яны разам вырушаюць у гастролі на поўдзень Злучаных Штатаў. Нагадаем, у 1950-60 гады ў паўднёвай частцы ЗША ўсё яшчэ панавала расавая сэгрэгацыя, і менавіта ў гэты час разгортваюцца дзеяньні фільму.

Карціна «Зялёная кніга» распавядае пра прыгоды чарнаскурага віртуоза і яго белага ахоўніка-кіроўцу ў цемрашальным расісцкім асяродку. «Зялёная кніга» уганравана яшчэ дзьвюма ўзнагародамі – за мужчынскую ролю другога пляна ды арыгінальны сцэнар. Вось як рыжсёрам карціны Пітэр Фарэлі адрэагаваў на навіну аб атрыманьні Оскара.

Пітэр Фарэлі: Гэта гісторыя пра любоў, любоў нягледзячы на розьніцу ў поглядах ды паходжаньні. Фільм пра адкрыцьцё праўды, што мы ўсе аднолькавыя. Усё гэта было бы немагчымае без Вiга Мартэнсэна, без яго ня было бы гэтага фільму. Зь Віга ўсё пачалося.

Менавіта Віга Мантэрсэн выконваў ролю Балбатун ахоўніка чарнаскурага музыкі.«Зялёная кніга» атрымала Оскра ў намінацыі лепшы фільм году абышоўшы такія карціны як «Фаварытка», «Фаварытка», «Чорны кланавец», «Улада», «Багемская Рапсодыя» і «Рома».

Спадзяваньні палякаў на Оскар для фільму «Халодная вайна» Паўла Паўлікоўскага аказаліся марнымі. Мэксыканская карціна «Рома» Альфонса Куарона стала лепшым фільмам на замежнай мове, а таксама яе адзначылі за апэратарскую ды рэжысёрскую работу.

Аднак самую вялікую кольскасьць узнагарод атрымаў біяграфічны фільм «Багемская Рапсодыя». Актор Рамі Малек, які сыграў лідэра славутага рок-гурту Queen атрымаў Оскар за лепшую мужчынскую ролю, таксама «Багемская Рапсодыя» атрымала тры статуэткі за лепшы мантаж, за лепшы мантаж гуку, і за лепшае зьвядзеньне гуку.

«Оскар» за лепшую жаночую ролю здабыла англійская акторка Алівія Колман, якая выканала ролю англійскай каралавы Анны Сцюарт у карціне «Фаварытка» грэцкага рэжысёра Ёргаса Ланцімоса. Адметным зьяўляецца тое, што 45-гадовая Алівія Колман упершыню была намінаваная на Оскар, і гэта першая намінацыя скончылася татальным посьпехам актрысы.

Адразу тры статуэткі атрымаў фантастычны баявік «Чорная пантэра» – за лепшую музыку да фільму, за працу мастака ды за лепшыя касьцюмы. У намінацыі на Лепшы дакумэнтальны фільм перамагла карціна Джымі Чына «Свабодны пад’ём у адзіночку», а лепшай кароткамэтражнай стужкай названа «Скура» Гая Націва.

Нягледзячы на тое, што польскі фільм «Халодная вайна» Паўла Паўлікоўскага меў шанцы атрымаць узнагароду, Амэрыканская кінаакадэмія яго праігнаравала. «Халодная вайна» змагалася за Оскар аж у трох намінацыях : «Лепшы фільм на замежнай мове», «Лепшыя здымкі» й «Лепшы рэжысёр», аднак безвынікова. Гаворыць кіназнаўца, намесьнік галоўнага рэдактара часопіса «Kino» Кшыштоф Квяткоўскі.

Кшыштоф Квяткоўскі: У пэўным сэнсе нашыя надзеі спраўдзіліся. Бо чарговы фільм рэжысёра, які ўжо здабыў Оскар за «Іду», разглядаўся ня толькі ў гета фільмаў на замежнай мове, але і ў іншых катэгорыях, гэта вялікі посьпех. Нават сама намінацыя, гэта ўжо доказ таго, што польская кіно пасьпяхова функцыянуе ў гэтым сьвеце. Мы зьяўляемся паўнапраўнымі ўдзельнікамі дыялёгу, вялікай дыскусіі, якая адбываецца зараз на тэму кшталту сучаснага сьвету.

Нагадаем, сёлета ўпершыню за 20 гадоў беларускі фільм рэжысёра Дар’і Жук «Крышталь» быў вылучаны ад Беларусі на прэмію «Оскар», як лепшы фільм на замежнай мове. Аднак айчынны фільм не апынуўся ў ліку суіскальнікаў на ўзнагароду. А 1981 годзе Амэрыканская кінаакадэмія прызнала лепшым фільмам на замежнай мове савецкі меладраматычны фільм рэжысёра Уладзімера Мяньшова – «Масква сьлязам ня верыць».

IAR/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт