Logo Polskiego Radia
Print

Італьянскія СМІ: расейцы фінансавалі кампанію партыі Матэа Сальвіні

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 25.02.2019 14:11
L'Espresso: Існуюць сур’ёзныя падазрэньні ў тым, што расейцы плянавалі фінансаваць „Паўночную лігу”.
Масквa.Масквa.Photo: 3dman_eu/pixabay.com/CC0 Public Domain

Італьянскія СМІ: расейцы фінансавалі кампанію партыі Матэа Сальвіні
L'Espresso: Існуюць сур’ёзныя падазрэньні ў тым, што расейцы плянавалі фінансаваць „Паўночную лігу”.
Сёньняшняе выданьне Gazeta Wyborcza цытуе артыкул італьянскага тыднёвіка L'Espresso, паводле якога Крэмль плянаваў фінансаваць выбарчую кампанію партыі віцэ-прэм’ера й міністра ўнутраных спраў Матэа Сальвіні.
Італьянскія журналісты праверылі кантакты кіраўніка італьянскага МУС і іншых актывістаў партыі „Паўночная ліга” з расейцамі. Паводле іх, Крэмль намерваўся фінансаваць кампанію італьянскай партыі перад травеньскімі выбарамі ў Эўрапарлямэнт.
Грошы мелі паступіць з Расеі пад прыкрыцьцём 3 мільёнаў тон дызэльнага паліва, якое Расея плянавала прадаць італьянскаму дзяржаўнаму канцэрну ENI. Прыбытак павінен быў трапіць у „Паўночнаю лігу” дзякуючы розным фінансавым махінацыям.
Сярод расейцаў, зь якімі ліга працягвала сакрэтныя кантакты, L'Espresso называе, між іншым, Аляксандра Дугіна – прапагандыста расейскай эўразійскай ідэалёгіі.
Італьянскі тыднёвік нагадвае пра візыт прэм'ера Італіі ў Маскву ўвосені мінулага году, калі палітык зьнік з вачэй журналістаў на некалькі гадзінаў. Паводле выданьня, менавіта тады Сальвіні мог дамаўляцца наконт сакрэтнай падтрымкі з Расеі.
Gazeta Wyborcza нагадвае, што „Паўночная ліга” й „Рух Пяці Зорак”, якія кіруюць Італіяй з 2018 году, адкрыта патрабуюць адмены эканамічных санкцыяў, уведзеных Эўразьвязам супраць Расеі.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт