Logo Polskiego Radia
Print

Беларуская дыктоўка прайшла ў Варшаўскім унівэрсытэце (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 22.02.2019 16:57
  • дыктоўка.mp3
Большасьць яе ўдзельнікаў - гэта прадстаўнікі розных нацыянальнасьцяў, для якіх беларуская мова - замежная. Сярод аматараў беларускай мовы апынуўся нават сапраўдны чэх.
Ірына Агеева й Вольга Трацяк Ірына Агеева й Вольга Трацяк radyjo.net/Беларуская служба Польскага радыё

Беларуская дыктоўка прайшла ў Варшаўскім унівэрсытэце (ФОТА)
У Міжнародны дзень роднай мовы Катэдра беларусістыкі Варшаўскага ўнівэрсытэту зладзіла «, беларускую дыктоўку». Такім чынам у найбуйнейшым акадэмічным асяродку замацавалася традыцыя адзначэньня Дня роднай- беларускай мовы, бо сёлета дыктоўка прайшла ў другі раз.
Варта прыгадаць, што традыцыю Агульнанацыянальнай дыктоўкі запачаткавала Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны ў 2008 годзе. Варшаўскі ўнівэрсытэт далучыўся да гэтай годнай традыцыі летась, і ўсё сьведчыць аб тым, што супрацоўнікі Катэдры беларусістыкі не памыліліся са сваім рашэньнем. Гаворыць кіраўнік Катэдры Тацьцяна Трацяк.
Тацьцяна Трацяк: Нам хочацца захаваць традыцыю паколькі мы ўбачылі, што ёсьць зацікаўленасьць нашым артаграфічным конкурсам. (…)
Тэкст дыктоўкі быў абраны з нагоды 150-годзьдзя зь дня нараджэньня славутага, неардынарнага беларускага пісьменьніка Ядвігіна Ш. Менавіта яго алегарычнае апавяданьне «Заведзеная надзея» было выкарыстанае падчас нашай дыктоўкі. Тэкст падрыхтавала наша супрацоўніца магістар Ірына Агеева.
Цешымся, што Міжнародны дзень роднай мовы адбываецца ў Варшаве на базе Варшаўскага ўнівэрсытэта. Мы сьвяткуем дзень беларускай мовы. (…)
Цікавай адметнасьцю Варшаўскай дыктоўкі зьяўляецца тое, што большасьць яе ўдзельнікаў гэта прадстаўнікі розных нацыянальнасьцяў, для якіх беларуская мова зьяўляецца замежнай. Сярод аматараў беларускай мовы апынуўся нават сапраўдны чэх.
Адам Фальбэры: Ужо другі раз я прыехаў з Чэхіі сюды, на беларускую дыктоўку ў Варшаву. Хачу праверыць свае веды. (…) Беларускую мову я пачаў вывучаць 5 год таму ў Карлавым унівэрсытэце ў Празе, таксама стажыраваўся ў Школе беларусістыкі ў Беларусі. Ніколі не шкадаваў, што пачаў вывучаць беларускую мову. Па-першае, любую мову ведаць карысна. Па-другое, беларуская мова дапамагла мне пазнаёміцца з маімі сябрамі, завесьці новых знаёмых. Беларуская дапамагае мне вывучаць іншыя мовы, напрыклад польскую. (…)
Нагадаем, 21 лютага быў зацьверджаны Міжнародным днём матчынай мовы на 30-ай сэсіі ЮНЭСКО ў 1999 годзе. Выбар 21 лютага для гэтага сьвята невыпадковы. У гэты дзень у 1952 годзе ў Пакістане былі забітыя 5 студэнтаў, барацьбітоў за наданьне статусу дзяржаўнай бэнгальскай мове. Ахвяра не была марнай – у 1971 годзе Банглядэш здабыў незалежнасьць, а бэнгальская мова стала дзяржаўнай.
эж

У Міжнародны дзень роднай мовы Катэдра беларусістыкі Варшаўскага ўнівэрсытэту зладзіла «беларускую дыктоўку». Такім чынам у найбуйнейшым акадэмічным асяродку замацавалася традыцыя адзначэньня Дня роднай- беларускай мовы, бо сёлета дыктоўка прайшла ў другі раз.

/

Варта прыгадаць, што традыцыю Агульнанацыянальнай дыктоўкі запачаткаў грамадзкі дзеяч, пастаянны аглядальнік Беларускай службы Ўладзімер Падгол у 2008 годзе. Варшаўскі ўнівэрсытэт далучыўся да гэтай годнай традыцыі летась, і ўсё сьведчыць аб тым, што супрацоўнікі Катэдры беларусістыкі не памыліліся са сваім рашэньнем. Гаворыць кіраўнік Катэдры Вольга Трацяк.

Вольга Трацяк: Нам хочацца захаваць традыцыю паколькі мы ўбачылі, што ёсьць зацікаўленасьць нашым артаграфічным конкурсам. (…)Тэкст дыктоўкі быў абраны з нагоды 150-годзьдзя зь дня нараджэньня славутага, неардынарнага беларускага пісьменьніка Ядвігіна Ш. Менавіта яго алегарычнае апавяданьне «Заведзеная надзея» было выкарыстанае падчас нашай дыктоўкі. Тэкст падрыхтавала наша супрацоўніца магістар Ірына Агеева.Цешымся, што Міжнародны дзень роднай мовы адбываецца ў Варшаве на базе Варшаўскага ўнівэрсытэта. Мы сьвяткуем дзень беларускай мовы. (…)

Ірына
Ірына Агеева
/

Цікавай адметнасьцю варшаўскай дыктоўкі зьяўляецца тое, што большасьць яе ўдзельнікаў гэта прадстаўнікі розных нацыянальнасьцяў, для якіх беларуская мова зьяўляецца замежнай. Сярод аматараў беларускай мовы апынуўся нават сапраўдны чэх.

Адам Фальбэры: Ужо другі раз я прыехаў з Чэхіі сюды, на беларускую дыктоўку ў Варшаву. Хачу праверыць свае веды. (…) Беларускую мову я пачаў вывучаць 5 год таму ў Карлавым унівэрсытэце ў Празе, таксама стажыраваўся ў Школе беларусістыкі ў Беларусі. Ніколі не шкадаваў, што пачаў вывучаць беларускую мову. Па-першае, любую мову ведаць карысна. Па-другое, беларуская мова дапамагла мне пазнаёміцца з маімі сябрамі, завесьці новых знаёмых. Беларуская дапамагае мне вывучаць іншыя мовы, напрыклад польскую. (…)

/

Нагадаем, 21 лютага быў зацьверджаны Міжнародным днём матчынай мовы на 30-ай сэсіі ЮНЭСКО ў 1999 годзе. Выбар 21 лютага для гэтага сьвята невыпадковы. У гэты дзень у 1952 годзе ў Пакістане былі забітыя 5 студэнтаў, барацьбітоў за наданьне статусу дзяржаўнай бэнгальскай мове. Ахвяра не была марнай – у 1971 годзе Банглядэш здабыў незалежнасьць, а бэнгальская мова стала дзяржаўнай.

Поўны матэрыял слухаце ў далучаным зьверху гукавым файле.

эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт