Падляскія беларусы напісалі дыктоўку па беларускай мове
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
21.02.2019 15:20
На Падляшшы беларускую мову ў якасьці другой роднай вывучаюць звыш 2600 дашкольнікаў і школьнікаў.
фота: М. Сьцепанюк
Ва ўсім сьвеце адзначаецца сёньня Дзень роднай мовы. Гэтае сьвята адмысловым чынам адзначылі вучні і настаўнікі Пачатковай школу нумар 3 у Бельску-Падляскім. Якраз у гэтай установе ў занятках па беларускай мове ўдзельнічае найбольш вучняў ва ўсім рэгіёне – гэта амаль 600 асобаў. Традыцыяй ужо стала, што ў дзень роднай мовы ўсе жадаючыя пішуць у 'ʼТройцыʼʼ дыктоўку па-беларуску. Сёлета зачытала і падрыхтавала яе настаўніца Валянціна Бабулевіч (слухайце, калі ласка, далучаны гукавы файл).
Ва ўсім Падляскім ваяводзтве беларускую мову ў якасьці другой роднай вывучаюць звыш 2600 дашкольнікаў, вучняў пачатковых школаў, гімназіяў ды ліцэяў.
Міхал Сьцепанюк