У Варшаве пашкодзілі самалёт прэм’ер-міністра Ізраіля
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
15.02.2019 16:37
Біньяміну Нетаньяху прыйшлося чакаць самалёта, які па яго прыляцеў з Ізраіля.
Самалёт Boeing 737-800 ізраільскай дзяржаўнай авіякампаніі El-Al b1-foto/pixabay.com/Public Domain CC0
Прэм’ер-міністар Ізраіля Біньямін Нетаньяху ня змог вылецець з Варшавы, паведамляе Gazeta Wyborcza. Кіраўнік Кабінэту міністраў Дзяржавы Ізраіль прымаў удзел у канфэрэнцыі па Блізкім Усходзе, якая праходзіла ў Варшаве. Пасьля яе заканчэньня Нетаньяху накіраваўся ў аэрапорт, каб вылецець у Тэль-Авіў. Гэта было ноччу з чацьвярга на пятніцу. Аднак падчас выкатваньня авіялайнэра ад тэлетрапа была пашкоджаная пярэдняя стойка шасі й фюзэляж самалёта. Падчас інцыдэнту ніхто не пацярпеў. Біньяміну Нетаньяху прыйшлося чакаць самалёту, які па яго прыляцеў з Ізраіля. У выніку прэм’ер вылецеў з Варшавы ў пятніцу а 09:30.
Ізраільскія высокапастаўленыя чыноўнікі ня лётаюць урадавымі самалётамі, таму што іх звычайна няма. Іх перавозяць лайнэры дзяржаўнай авіякампаніі El-Al Israel Airlines.
Прэм’ер-міністар Ізраіля Біньямін Нетаньяху ня змог вылецець з Варшавы, паведамляе Gazeta Wyborcza. Кіраўнік Кабінэту міністраў Дзяржавы Ізраіль прымаў удзел у канфэрэнцыі па Блізкім Усходзе, якая праходзіла ў Варшаве.
Пасьля яе заканчэньня Нетаньяху накіраваўся ў аэрапорт, каб вылецець у Тэль-Авіў. Гэта было ноччу з чацьвярга на пятніцу. Аднак падчас выкатваньня авіялайнэра ад тэлетрапа была пашкоджаная пярэдняя стойка шасі й фюзэляж самалёта. Падчас інцыдэнту ніхто не пацярпеў. Біньяміну Нетаньяху прыйшлося чакаць самалёта, які па яго прыляцеў з Ізраіля. У выніку прэм’ер вылецеў з Варшавы ў пятніцу а 09:30.
Ізраільскія высокапастаўленыя чыноўнікі ня лётаюць урадавымі самалётамі, таму што іх звычайна няма. Іх перавозяць лайнэры дзяржаўнай авіякампаніі El-Al Israel Airlines.
вс