ІНП знайшоў астанкі польскіх жаўнераў, забітых УПА
Астанкі польскіх ахвяр Украінскай паўстанцкай арміі былі знойдзеныя ў Прыкарпацьці.
Дзякуючы сьледзтву, якое праводзіць Інстытут нацыянальнай памяці, былі знойдзеныя астанкі польскіх жаўнераў, забітых УПА. Справа тычыцца забойства 14 жаўнераў з 28-га пяхотнага палка Войска Польскага, якое адбылося ў канцы ліпеня 1946 году ў Яворніку Рускім (Jawornik Ruski) на поўдні Польшчы, паведамляе партал niezależna.pl.
„Не існуюць ніякія сумневы, што гэта астанкі жаўнераў польскай арміі”, - запэўнівае кіраўнік сьледчага аддзела ІНП, пракурор Анджэй Пазорскі.
Пракуратура Інстытуту нацыянальнай памяці клясыфікавала гэтае злачынства, як генацыд.
У інтэрвію Польскаму агенцтву друку пракурор Пазорскі падкрэсьлівае, што пытаньне зьяўляецца адным з найбольш важных для сьледчага аддзелу ІНП.
Пракуроры Інстытута нацыянальнай памяці праводзяць шмат расьсьледаваньняў, якія адносяцца да злачынстваў Украінскай паўстанцкай арміі, але ўпершыню ў ходзе сьледзтва ім удалося вызначыць ня толькі месца пахаваньня ахвяр, але й ідэнтыфікаць прынамсі некаторыя астанкі.
Палякі, якія пражываюць у Яворніку Рускім, падобным чынам, як і ў многіх іншых месцах Прыкарпацьця, у пасьляваенныя гады змагаліся з праблемай украінскага нацыяналізму.
Цяпер іх нашчадкі, а таксама аматары гісторыі шукаюць сьлядоў сутычак, а таксама схаваных ў лясах магілаў польскіх ахвяраў, паведамляе партал niezależna.pl.
аз