Logo Polskiego Radia
Print

Памёр былы прэм’ер Польшчы Ян Альшэўскі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 08.02.2019 15:09
  • Ян Альшэўскі.mp3
Гэта ён настойваў на вывядзеньні савецкіх войскаў з тэрыторыі Польшчы.
Ян АльшэўскіЯн АльшэўскіPAP/Ireneusz Radkiewicz

Памёр былы прэм’ер Польшчы Ян Альшэўскі
Гэта ён настойваў на вывядзеньні савецкіх войскаў з тэрыторыі Польшчы.
Памёр былы прэм’ер-міністар Польшчы Ян Альшэўскі (Jan Olszewski). Апрача функцыі кіраўніка польскага ўраду ў 1991-1992 гадах, Ян Альшэўскі быў таксама лідарам „Руху адбудовы Рэчы Паспалітай” у 1995-2011 гадах, дэпутатам польскага Сэйму І, ІІІ і ІV скліканьняў і дарадцам па палітычных пытаньнях прэзыдэнта Леха Качыньскага.
Падчас Другой сусьветнай вайны Ян Альшэўскі належаў да падпольнай арганізацыі „Szare szeregi” і быў сувязным у Варшаўскім паўстаньні.
Шмат гадоў пазьней палітык успамінаў, што дзень 1 жніўня 1944 году, то бок пачатак паўстаньня, быў найважнейшай датай у яго жыцьці.
Ян Альшэўскі: Тады мне было 14 гадоў. Аднак, з пэрспэктывы я лічу, што гэта быў найважнейшы дзень майго жыцьця. Важнейшага дня пазьней ужо не было.
Старшыня Сэнату (вышэйшай палаты польскага парлямэнту) Станіслаў Карчэўскі (Stanisław Karczewski) нагадаў, што Ян Альшэўскі ў часы ПНР быў абаронцам у палітычных працэсах.
Станіслаў Карчэўскі: У 1960-х гадах ён быў абаронцам падчас палітычных працэсаў такіх вядомых апазыцыянэраў, як Адам Міхнік (Adam Michnik), Яцэк Курань (Jacek Kuroń), Зьбігнеў Рамашэўскі (Zbigniew Romaszewski). Гэта быў чалавек, які прысьвяціў сваё жыцьцё справам Польшчы й палякаў. Аднак, перш за ўсё, гэта быў вельмі добры й справядлівы чалавек.
Ян Альшэўскі ўдзельнічаў у паседжаньнях Круглага стала ў якасьці прадстаўніка апазыцыйнага руху „Салідарнасьць”. У 1989-1991 гадах, а пазьней таксама з 2005 году быў намесьнікам старшыні Дзяржаўнага трыбуналу.
5 сьнежня 1991 году тагачасны прэзыдэнт Польшчы Лех Валенса прызначыў Яна Альшэўскага на пасаду кіраўніка ўраду. Прэм’ер Альшэўскі выступаў, у прыватнасьці, за запаволеньне прыватызацыі дзяржаўных актываў і за дэкамунізацыю ў міністэрствах абароны і ўнутраных спраў.
У чэрвені 1992 году за ажыцьцяўленьне рэзалюцыі Сэйма аб раскрыцьці інфармацыі пра супрацоўнікаў Службы бясьпекі (гэтак званая „папка Мацярэвіча”) ён быў зьняты са сваёй пасады.
Паводле самога Альшэўскага, пэрыяд ягоных паўнамоцтваў на пасадзе прэм’ера, хоць кароткі, быў вельмі важным этапам у працэсе дэкамунізацыі ў краіне.
Гісторык з Унівэрсытэта кардынала Стэфана Вышынскага Ян Веслаў Высоцкі (Jan Wiesław Wysocki) нагадаў, што гэта Ян Альшэўскі настойваў на вывадзе з тэрыторыі Польшчы войскаў Савецкай Арміі.
Ян Веслаў Высоцкі: Гэта ён выступаў супраць таго, каб на тэрыторыі Польшчы засталіся постсавецкія структуры ў выглядзе розных вайсковых базаў.
Між іншым, палітыку ўдалося прадухіліць спробы замацаваньня на міжнароднай арэне статусу Польшчы, як дзяржавы з абмежаваным сувэрэнітэтам.
У 2007 годзе Альшэўскі быў прызначаны на пасаду кіраўніка Камісіі па праверцы Ваеннай інфармацыйнай службы.
У 2009 годзе ён быў адзначаны найвышэйшай і найстарэйшай дзяржаўнай узнагародай - Ордэнам Белага Арла. Тады ён патлумачыў, чаму не пагаджаўся прыняць гэтую ўзнагароду раней.
Ян Альшэўскі: Было многа людзей, якія павінны былі атрымаць гэтую ўзнагароду перада мной. Гэта ўзнагарода для найбольш заслужаных для Польшчы людзей. Я надалей маю сумневы, ці сапраўды калісьці заслужу гэты ордэн.
Ян Альшэўскі нарадзіўся 20 жніўня 1930 году ў Варшаве. Памёр у чацьвер ўвечары пасьля працяглай хваробы ва ўзросьце 88 гадоў.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт