Logo Polskiego Radia
Print

Дуда: Бэрлінская сьцяна без Польшчы не абвалілася б (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 06.02.2019 15:26
  • Круглы стол.mp3
30 гадоў таму ў Польшчы пачаўся Круглы стол, то бок перамовы паміж уладамі ПНР і апазыцыяй.
Круглы стол у Калоннай зале Прэзыдэнцкага палацу.Круглы стол у Калоннай зале Прэзыдэнцкага палацу.PAP/Paweł Supernak

Дуда: Бэрлінская сьцяна без Польшчы не абвалілася б
30 гадоў таму ў Польшчы пачаўся Круглы стол, то бок перамовы паміж уладамі ПНР і апазыцыяй.
Мінае 30 гадоў з моманту распачацьця паседжаньняў гэтак званага Круглага стала. 6 лютага 1989 году прадстаўнікі камуністычнай улады ПНР і нелегальнага апазыцыйнага руху „Салідарнасьць” селі за стол перамоваў, каб дасягнуць агульнае разуменьне й вырашыць грамадзкі канфлікт у краіне. Перамовы выклікалі палітычныя зьмены ў Польшчы, у выніку якіх адбылося падзеньне камунізму ў краіне.
Тэму працягвае Анна Задрожна:
„У мяне няма сумневаў, што Круглы стол быў неабходным”, - сказаў прэзыдэнт Польшчы. Тым ня менш, Анджэй Дуда прызнаў, што ацэнкі гэтай падзеі вельмі розныя.
„Калі мы глядзім на нашую цяперашнюю рэчаіснасьць і параўноўваем яе з тым, што было тады, то сёньня ніхто ня мае сумневаў, што на працягу гэтых 30 гадоў Польшча рашуча памянялася”, - падкрэсьліў прэзыдэнт у інтэрвію тэлеканалу Polsat News. У гэтым кантэксьце ён назваў, між іншым, сяброўства Польшчы ў Эўрапейскім Зьвязе й Паўночнаатлянтычным альянсе.
„Круглы стол быў неабходны яшчэ па адной прычыне: каб мы сталі першай краінай, у якой пачаліся сыстэмныя пераўтварэньні”, - сказаў Анджэй Дуда.
Анджэй Дуда: Бэрлінская сьцяна абвалілася, таму што Польшча дала гэтаму пачатак. Мы можам пра гэта сьмела гаварыць, паколькі гэта факт і праўда.
Кіраўнік польскай дзяржавы згадзіўся, што ацэнка Круглага стала неадназначная, і спрэчкі па гэтай справе працягваюцца па сёньняшні дзень.
Анджэй Дуда: Праціўнікі Круглага стала кажуць так: ня трэба было яго арганізоўваць, але чакаць пакуль камуністы яшчэ больш аслабеюць, і толькі тады пачаць сыстэмныя пераўтварэньні. Тым часам, паводле іх, з-за Круглага стала перамены адбыліся на ўмоваў камуністаў, якія захапілі дзяржаўную маёмасьць, а ў грамадзкім жыцьці ў Польшчы замацаваўся посткамунізм, то бок паталёгія, зь якой мы змагаемся па сёньняшні час.
Тым ня менш, паводле кіраўніка польскай дзяржавы, агульны балянс Круглага стала – станоўчы.
Паводле былога лідара „Саюзу левых дэмакратычных сілаў” Лешэка Мілера, Круглы стол быў адной з найважнейшых падзеяў у палітычнай гісторыі Польшчы XX стагодзьдзя. На гэта, яго меркаваньнем, паўплывалі некалькі фактараў.
Лешэк Мілер: Па-першае, існавала добраарганізаваная апазыцыя, гаворка ідзе пра „Салідарнасьць”, якая хутка адрадзілася пасьля Ваеннага становішча. Другі фактар, гэта рэфарматарскі лягер ва ўладах ПНР, які разумеў, што сацыялізм вычарпаў свае магчымасьці. Трэцім фактарам была міжнародная сытуацыя, зьвязаная з палітыкай Міхаіла Гарбачова, то бок стала вядома, што Савецкі Саюз ня будзе ўмешвацца, і палякі могуць выбраць свой шлях бязь ціску звонку.
Частка апазыцыі ўжо 30 гадоў таму крытыкавала Круглы стол, падкрэсьліваючы „дамоўны характар” яго рашэньняў. Па сёньняшні дзень палякі падзеленыя ў меркаваньнях наконт прынятых тады рашэньняў.
Прыхільнікі лічаць, што ў той час не было ніякага іншага выбару, акрамя кампрамісу з уладамі. Апанэнты адзначаюць, што саступкі апазыцыі былі празьмернымі, што ў выніку прывяло да нежаданьня поўнай люстрацыі й дэкамунізацыі грамадзтва. Крытыкі таксама зьвяртаюць увагу на балючыя наступствы эканамічных рэформаў Лешэка Бальцаровіча – віцэ-прэм'ера й міністра фінансаў ва ўрадзе Тадэвуша Мазавецкага.
Прэм’ер Матэвуш Маравецкі прызнаў, што яго погляды на Круглы стол мяняліся. Кіраўнік польскага ўраду адзначыў, што пачаткова ён ставіўся да перагавораў адмоўна, але з цягам часу пачаў станоўча ацэньваць іх наступствы.
Матэвуш Маравецкі: 30 гадоў таму, калі пачыналіся перамовы, то ў „Салідарнасьці” я быў праціўнікам размоваў з камуністамі. Тым ня менш, цяпер я разумею, што гэтыя перамовы дазволілі збудаваць новую прастору для дыялёгу й давялі да дэмакратызацыі нашага жыцьця.
Прэм’ер Маравецкі нагадаў, што хоць гэта Круглы стол пачаў лявіну станоўчых падзеяў, то гэта актывісты „Салідарнасьці”, якія змагаліся за незалежнасьць і дэмакратыю, давялі да зьменаў у Польшчы.
Учора прэзыдэнт Анджэй Дуда прыняў таксама ўдзел у Оксфардзкіх дэбатах моладзі па Круглым стале. Іх удзельнікі адыгрывалі ролі прыхільнікаў і праціўнікаў раней вызначанага тэзісу.
Дэбаты моладзі адбыліся ў Калоннай зале Прэзыдэнцкага палацу, а іх удзельнікі селі за той жа стол, за якім 30 гадоў таму сядзелі прадстаўнікі ўладаў ПНР і дэмакратычнай апазыцыі.
На гэта зьвярнуў увагу прэзыдэнт Анджэй Дуда.
Анджэй Дуда: Сымбалічным было ня толькі тое, што стол, за якім сядзелі ўдзельнікі перамоваў, быў круглы. Сымбалічным было таксама тое, што ён стаяў менавіта ў залі, у якой 14 траўня 1955 году была падпісаная Варшаўская дамова.
Нагадаем, Варшаўская дамова замацавала стварэньне Арганізацыі Варшаўскай дамовы, то бок вайсковага саюзу сацыялістычных краін на чале з Савецкім Саюзам.
Паседжаньні Круглага стала працягваліся з 6 лютага па 5 красавіка 1989 году. У гэты дзень было падпісанае паразуменьне. Бакі дамовіліся, што рэформа палітычнай і эканамічнай сыстэмы будзе адбывацца эвалюцыйным шляхам.
Вынікам Круглага стала было, у прыватнасьці, вызначэньне даты правядзеньня часткова свабодных выбараў у Сэйм (улады выдзелілі для апазыцыі 35% месцаў у палаце) і свабодных выбараў у Сэнат. Была таксама дасягнута дамоўленасьць адносна легалізацыі руху „Салідарнасьць”, увядзеньня палітычнага плюралізму, свабоды слова й незалежнасьці судоў.
З нагоды 30-й гадавіны Круглага стала сёньня Калонная заля Прэзыдэнцкага палацу, дзе стаіць легендарны стол, адкрыта для наведвальнікаў.
Стол, за якім пленарныя перамовы вялі прадстаўнікамі камуністычных уладаў і дэмакратычнай апазыцыі, можна будзе паглядзець з 16.00 да 20.00 гадзіны.
аз

Прэзыдэнт
Прэзыдэнт Анджэй Дуда. PAP/Paweł Supernak

Прэм’ер
Прэм’ер Матэвуш Маравецкі. PAP/Leszek Szymański

Матэвуш Маравецкі: 30 гадоў таму, калі пачыналіся перамовы, то ў „Салідарнасьці” я быў праціўнікам размоваў з камуністамі. Тым ня менш, цяпер я разумею, што гэтыя перамовы дазволілі збудаваць новую прастору для дыялёгу й давялі да дэмакратызацыі нашага жыцьця.

Прэм’ер Маравецкі нагадаў, што хоць гэта Круглы стол пачаў лявіну станоўчых падзеяў, то гэта актывісты „Салідарнасьці”, якія змагаліся за незалежнасьць і дэмакратыю, давялі да зьменаў у Польшчы.

Учора прэзыдэнт Анджэй Дуда прыняў таксама ўдзел у Оксфардзкіх дэбатах моладзі па Круглым стале. Іх удзельнікі адыгрывалі ролі прыхільнікаў і праціўнікаў раней вызначанага тэзісу.

Прэзыдэнт
Прэзыдэнт Анджэй Дуда прыняў таксама ўдзел у Оксфардзкіх дэбатах моладзі па Круглым стале. PAP/Paweł Supernak

Дэбаты моладзі адбыліся ў Калоннай зале Прэзыдэнцкага палацу, а іх удзельнікі селі за той жа стол, за якім 30 гадоў таму сядзелі прадстаўнікі ўладаў ПНР і дэмакратычнай апазыцыі.

На гэта зьвярнуў увагу прэзыдэнт Анджэй Дуда.

Анджэй Дуда: Сымбалічным было ня толькі тое, што стол, за якім сядзелі ўдзельнікі перамоваў, быў круглы. Сымбалічным было таксама тое, што ён стаяў менавіта ў залі, у якой 14 траўня 1955 году была падпісаная Варшаўская дамова.

Нагадаем, Варшаўская дамова замацавала стварэньне Арганізацыі Варшаўскай дамовы, то бок вайсковага саюзу сацыялістычных краін на чале з Савецкім Саюзам.

Паседжаньні Круглага стала працягваліся з 6 лютага па 5 красавіка 1989 году. У гэты дзень было падпісанае паразуменьне. Бакі дамовіліся, што рэформа палітычнай і эканамічнай сыстэмы будзе адбывацца эвалюцыйным шляхам.

Вынікам Круглага стала было, у прыватнасьці, вызначэньне даты правядзеньня часткова свабодных выбараў у Сэйм (улады выдзелілі для апазыцыі 35% месцаў у палаце) і свабодных выбараў у Сэнат. Была таксама дасягнута дамоўленасьць адносна легалізацыі руху „Салідарнасьць”, увядзеньня палітычнага плюралізму, свабоды слова й незалежнасьці судоў.

З нагоды 30-й гадавіны Круглага стала сёньня Калонная заля Прэзыдэнцкага палацу, дзе стаіць легендарны стол, адкрыта для наведвальнікаў.

Стол, за якім пленарныя перамовы вялі прадстаўнікамі камуністычных уладаў і дэмакратычнай апазыцыі, можна будзе паглядзець з 16.00 да 20.00 гадзіны.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт