Logo Polskiego Radia
Print

Польскіх ксяндзоў улады мэтанакіравана выдаляюць зь Беларусі

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 04.02.2019 12:12
У 2012 годзе ў Беларусі служыла 152 ксяндзы грамадзяніна Польшчы, гэта прыкладна 1/3 усіх духоўных Каталіцкага касьцёлу Беларусі.
ГорадняГорадняFoto: Alex Zozulya/wikipedia.org/CC BY-SA 3.0

Цягам апошніх сямі гадоў беларускія ўлады прыбралі з краіны амаль палову польскіх ксяндзоў, паведамляе Rzeczpospolita. Пэўна адзіным выключэньнем зьяўляецца ксёндз Сабеслаў Тамала, якому пасьля 20 гадоў служэньня ў Салігорску, беларускія ўлады, без аніякага абгрунтаваньня загадалі пакінуць краіну да 31 студзеня. Пасьля моцнага абурэньня вернікаў, сьвятару дазволілі застацца ў Беларусі яшчэ на працягу 6 месяцаў. Што будзе далей, пакуль невядома.
Аднак, у выпадку ксяндза Паўла Кнурэка, які пасьвяціў служэньню ў Віцебску 16 гадоў, не ўдалося прыпыніць яго выдаленьне зь Беларусі – сьвятар быў вымушаны вярнуцца ў Польшчу.
У 2012 годзе ў Беларусі служыла 152 ксяндзы грамадзяніна Польшчы, гэта прыкладна 1/3 усіх духоўных Каталіцкага касьцёлу Беларусі. Цягам апошніх сямі гадоў іх колькасьць скарацілася да 87, рэшта сьвятароў была выслана зь Беларусі.
Улады ў Менску рэгулярна абвінавачвалі выдаленых ксяндзоў у парушэньні беларускага заканадаўства. Напрыклад, у «неаднаразовым перавышэньні хуткасьці», ці ў заангажаваньні ў палітыку. Духоўная дзейнасьць беларускага Каталіцкага касьцёлу знаходзіцца пад пільным кантролем з боку КДБ, менавіта адтуль ідуць распараджэньні аб выдаленьні з краіны таго ці іншага ксяндза, піша Rzeczpospolita.

Цягам апошніх сямі гадоў беларускія ўлады прыбралі з краіны амаль палову польскіх ксяндзоў, паведамляе Rzeczpospolita.

Пэўна, адзіным выключэньнем зьяўляецца ксёндз Сабеслаў Тамала, якому пасьля 20 гадоў служэньня ў Салігорску, беларускія ўлады, без аніякага абгрунтаваньня загадалі пакінуць краіну да 31 студзеня. Пасьля моцнага абурэньня вернікаў, сьвятару дазволілі застацца ў Беларусі яшчэ на працягу 6 месяцаў. Што будзе далей, пакуль невядома.

Аднак, у выпадку ксяндза Паўла Кнурэка, які пасьвяціў служэньню ў Віцебску 16 гадоў, не ўдалося прыпыніць яго выдаленьне зь Беларусі – сьвятар быў вымушаны вярнуцца ў Польшчу.

У 2012 годзе ў Беларусі служыла 152 ксяндзы грамадзяніна Польшчы, гэта прыкладна 1/3 усіх духоўных Каталіцкага касьцёлу Беларусі. Цягам апошніх сямі гадоў іх колькасьць скарацілася да 87, рэшта сьвятароў была выслана зь Беларусі.

Улады ў Менску рэгулярна абвінавачвалі выдаленых ксяндзоў у парушэньні беларускага заканадаўства. Напрыклад, у «неаднаразовым перавышэньні хуткасьці», ці ў заангажаваньні ў палітыку.

Духоўная дзейнасьць беларускага Каталіцкага касьцёлу знаходзіцца пад пільным кантролем з боку КДБ, менавіта адтуль ідуць распараджэньні аб выдаленьні з краіны таго ці іншага ксяндза, піша Rzeczpospolita.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт