Logo Polskiego Radia
Print

Бацька Паўла Грыба: Сын можа не дачакацца прысуду

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 02.02.2019 14:29
Родныя зьняволенага ў расейскай турме хлопца пераконваюць, што хлопцу тэрмінова патрэбная апэрацыя.
Павал Грыб, фота з архіва бацькі хлопца Ігара Грыба, прадстаўленае Эўрапейскаму радыё для Беларусі. Павал Грыб, фота з архіва бацькі хлопца Ігара Грыба, прадстаўленае Эўрапейскаму радыё для Беларусі. euroradio.fm

Rzeczpospolita
21-гадовы ўкраінец Павал Грыб можа быць прыгавораны да 10 гадоў расейскай турмы. Сям'я бʼе трывогу і кажа, што хлопец можа не дачакацца прысуду. Міністар замежных спраў Украіны Павал Клімкін заклікае міжнародную супольнасьць зьвярнуць увагу на справу Паўла Грыба. Яго бацька пераконвае, што яму патрэбная тэрміновая шпіталізацыя. «Калі яму тэрмінова ня зробяць апэрацыю, то ён памрэ», – кажа Ігар Грыб.
Бацька нагадвае, што хлопец з дзяцінства хварэе партальнай гіпэртэнзіяй, а ў расейскім арышце яго стан вельмі пагоршыўся. Спасылаючыся на лекараў, мужчына кажа, што Павал мае праблемы з печаньню і страўнікам. Яшчэ раней юрыст казаў пра праблемы са зрокам. «На кожнае паседжаньне суду выклікаюць хуткую дапамогу. Яму робяць укол і рэкамэндуюць, каб Паўла завезьлі ў шпіталь на абсьледаваньне. Суд не рэагуе і цьвердзіць, што мой брат прыкідваецца», – кажа Вольга Грыб, сястра абвінавачанага ў тэрарызьме студэнта.
Прысуд можа быць агучаны ў лютым, хлопцу пагражае нават дзесяць гадоў турмы. Яшчэ ў сьнежні Эўрапейскі суд па правах чалавека загадаў, каб Масква правяла дадатковыя абсьледаваньні і на пачатку студзеня прадʼявіла поўную дакумэнтацыю аб стане здароўя маладога чалавека. Сямʼя пераконвае, што расейскі бок цалкам праігнараваў рашэньне суду.
Хлопца выкралі ў 2017 годзе ў беларускім Гомлі. Ён паехаў туды, каб сустрэцца з дзяўчынай-расейкай, з якой ён пазнаёміўся праз інтэрнэт. Сьледчыя сьцьвярджаюць, што Грыб пераконваў яе правесьці тэракт у адной са школаў. Спачатку 17-гадовая дзяўчына казала, што толькі падпісала паказаньні, якія ёй далі сьледчыя. Дадала, што ў Беларусь яе прымусілі паехаць расейскія спэцслужбы. Пасьля яна адмовілася ад гэтых словаў.
Масква абвяргае і тлумачыць, што Павал Грыб быў затрыманы ў Смаленскай вобласьці. Беларусь увогуле нічога ня ведае. У Менску ўжо даўно заплюшчваюць вочы на тое, што на беларускай тэрыторыі робяць расейскія службы.

Rzeczpospolita: 21-гадовы ўкраінец Павал Грыб можа быць прыгавораны да 10 гадоў расейскай турмы. Сям'я бʼе трывогу і кажа, што хлопец можа не дачакацца прысуду. Міністар замежных спраў Украіны Павал Клімкін заклікае міжнародную супольнасьць зьвярнуць увагу на справу Паўла Грыба. Яго бацька пераконвае, што яму патрэбная тэрміновая шпіталізацыя. «Калі яму тэрмінова ня зробяць апэрацыю, то ён памрэ», – кажа Ігар Грыб.

Бацька нагадвае, што хлопец з дзяцінства хварэе партальнай гіпэртэнзіяй, а ў расейскім арышце яго стан вельмі пагоршыўся. Спасылаючыся на лекараў, мужчына кажа, што Павал мае праблемы з печаньню і страўнікам. Яшчэ раней юрыст казаў пра праблемы са зрокам. «На кожнае паседжаньне суду выклікаюць хуткую дапамогу. Яму робяць укол і рэкамэндуюць, каб Паўла завезьлі ў шпіталь на абсьледаваньне. Суд не рэагуе і цьвердзіць, што мой брат прыкідваецца», – кажа Вольга Грыб, сястра абвінавачанага ў тэрарызьме студэнта.

Прысуд можа быць агучаны ў лютым, хлопцу пагражае нават дзесяць гадоў турмы. Яшчэ ў сьнежні Эўрапейскі суд па правах чалавека загадаў, каб Масква правяла дадатковыя абсьледаваньні і на пачатку студзеня прадʼявіла поўную дакумэнтацыю аб стане здароўя маладога чалавека. Сямʼя пераконвае, што расейскі бок цалкам праігнараваў рашэньне суду.

Хлопца выкралі ў 2017 годзе ў беларускім Гомлі. Ён паехаў туды, каб сустрэцца з дзяўчынай-расейкай, з якой ён пазнаёміўся праз інтэрнэт. Сьледчыя сьцьвярджаюць, што Грыб пераконваў яе правесьці тэракт у адной са школаў. Спачатку 17-гадовая дзяўчына казала, што толькі падпісала паказаньні, якія ёй далі сьледчыя. Дадала, што ў Беларусь яе прымусілі паехаць расейскія спэцслужбы. Пасьля яна адмовілася ад гэтых словаў.

Масква абвяргае і тлумачыць, што Павал Грыб быў затрыманы ў Смаленскай вобласьці. Беларусь увогуле нічога ня ведае. У Менску ўжо даўно заплюшчваюць вочы на тое, што на беларускай тэрыторыі робяць расейскія службы.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт