Logo Polskiego Radia
Print

Польскія ўлады змагаюцца з камунікацыйнай маргіналізацыяй

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 29.01.2019 11:59
На будаўніцтва й мадэрнізацыю дарогаў мясцовага значэньня ўрад плянуе прызначыць 6 мільярдаў злотых.
pixabay.com/Public Domain CC0

Польскія ўлады змагаюцца з камунікацыйнай маргіналізацыяй
На будаўніцтва й мадэрнізацыю дарогаў мясцовага значэньня ўрад плянуе прызначыць 6 мільярдаў злотых.
6 мільярдаў злотых (амаль 1 мільярд 399 мільёнаў эўра) прызначыць польскі ўрад на будаўніцтва й мадэрнізацыю дарогаў мясцовага значэньня й распрацоўку палажэньняў, якія прадухіляць ліквідацыю чыгуначных шляхоў. Гэта элемэнты палітыкі польскіх уладаў, накіраванай на зьмяншэньне камунікацыйнай маргіналізацыі ў Польшчы.
Міністар інфраструктуры Анджэй Адамчык (Andrzej Adamczyk) падкрэсьліў, што польскі ўрад падтрымлівае будаўніцтва й мадэрнізацыю мясцовых дарог і павышэньне канкурэнтаздольнасьці рэгіёнаў.
Анджэй Адамчык: У 2019 годзе з Фонду муніцыпальных дарогаў на мадэрнізацыю й будаўніцтва дарогаў мясцовага значэньня будзе выдзелена 6 мільярдаў злотых. Гэта вялікая сума. Мы зацікаўленыя ў тым, каб сродкамі маглі скарыстацца таксама найбяднейшыя муніцыпалітэты, таму памер фінансаваньня можа складаць нават 80% коштаў інвэстыцыі.
Міністар дадаў, што максымальнае дафінансаваньне інвэстыцыі з Фонду мясцовых дарогаў складзе 30 мільёнаў злотых.
Другі напрамак барацьбы з камунікацыйнай маргіналізацыяй - гэта будаўніцтва й аднаўленьне чыгуначных шляхоў у рамках Праграмы „Чыгунка Плюс”. Гаворка ідзе, між іншым, пра распрацоўку палажэньняў, якія прадухіляць ліквідацыю чыгуначных шляхоў ці дэмантаж чыгуначнага палатна, нават калі яно цяпер не выкарыстоўваецца.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт