Logo Polskiego Radia
Print

Польшча адзначыла Сусьветны дзень памяці ахвяр Галакосту (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 28.01.2019 18:43
  • Дзень памяці ахвяр Галакосту ў Польшчы.mp3
«Вельмі пакутаваў перад усім ад самоты, бо мяне брутальна разлучылі з маёй сям’ёй. Мне вельмі дакучаў гэты чорны, цяжкі й сьмярдзючы дым, які няспынна валіў зь лягерных печаў».
Узьнікі лягераў сьмерці падчас цырымонііУзьнікі лягераў сьмерці падчас цырымонііPAP/Andrzej Grygiel

27 студзеня 1944 года салдаты Савецкай Арміі вызвалілі нямецкі лягер сьмерці Аўшвіц-Біркенаў. Генэральная Асамблея ААН у 2005 годзе абвясьціла гэты дзень Сусьветным днём памяці ахвяр Галакосту.
Бухэнвальд, Сабібор, Трэблінка, Дахаў, Малы Трасьцянец – гэта ўсё далёка ня поўны сьпіс нямецкіх лягераў сьмерці, раскіданых па ўсёй Эўропе.
Самая вялікая фабрыка сьмерці знаходзілася на тэрыторыі сучаснай Польшчы ў мястэчку Асьвенцім. У лягеры сьмерці Аўшвіц-Біркенаў на працягу чатырох гадоў было зьнішчана звыш 1 мільёна 100 тысяч чалавек, большасьць ахвяр былі габрэямі. Калясальны маштаб чалавечай трагедыі ды жахлівы памер злачынства супраць чалавечнасьці ўчынілі зь Асьвенціма вобраз цярпеньня й пакуты ахвяр лягераў сьмерці. У 1948 годзе на тэрыторыі былога канцлягера быў створаны дзяржаўны музэй.
Галоўныя мерапрыемствы па ўшанаваньню памяці ахвяр Галакосту ў Польшчы разгарнуліся менавіта на тэрыторыі Дзяржаўнага музэю Аўшвіц-Біркенаў. Ва ўрачыстасьцях прымаў удзел прэм’ер-міністар Польшы Матэвуш Маравецкі. Кіраўнік польскага ўраду заявіў:
Матэвуш Маравецкі: Генацыд ажыцьцяўлялі не нейкія нацысты, генацыд учыніла гітлераўская Нямеччына. Гітлераўская Нямеччына грунтавалася на фашысцкай ідэалёгіі, якую гісторыкі дагэтуль менавіта так і называць, але чыстае зло паўстала менавіта ў той дзяржаве. Нельга аб гэтым забываць, бо інакш паўстаюць ганебныя сумневы на тэму гэтага зла!
У дачыненьні да польскіх габрэяў меў адбывацца суцэльны генацыд, для палякаў была падрыхтаваная падобная доля. Нацысты ў сваім дакладным гэнэральным пляне пад назвай «Ост» падлічылі, што 85% палякаў павінны быць зьнішчаны, а 15% застацца ў якасьць нявольніцкай рабочай сілы.
Свой побыт у лягеры сьмерці Аўшвіц-Біркенаў узгадвае ўзьнік канцлягеру Леон Вейнтраўмб.
Леон Вейнтраўмб: Вельмі пакутаваў перад усім ад самоты, бо мяне брутальна разлучылі з маёй сям’ёй.
Мне вельмі дакучаў гэты чорны, цяжкі й сьмярдзючы дым, які няспынна валіў зь лягерных печаў.
Не цяжка здагадацца, што Леон Вейнтраўмб узгадаваў працу лягернага крэматорыя, у якім сотнямі тысяч спальваліся ахвяры гітлераўскай Нямеччыны.
Былы вязень Асьвенціма Яцэк Надольны ў размове з Польскім радыё падзяліўся перажытым у канцлягеры.
Яцэк Надольны: Туга, смутак адсутнасьць ежы, холад... Чалавек не адчувае сябе ў бясьпецы. У мяне адабралі чалавечую годнасьць, у мяне адабралі дзяцінства.
Пасьля вяртаньня зь лягеру таксама не было салодка. Тата не вярнуўся з вайны, а мы жылі ў руінах.
На памятных мерапрыемствах з нагоды 74-ай гадавіны вызваленьня Асьвенціма прысутнічала амбасадар Ізраілю ў Польшчы Анна Азары.
Анна Азары: Генацыд габрэяў падчас Другой сусьветнай вайны вылучае тое, што ён быў дакладна запляніраваны і арганізаваны. Генацыд ажыцьцяўляўся пры дапамозе самых сучасных тэхналёгій.
Асьвенцім быў выбраны для арганізацыі фабрыкі сьмерці з прычыны, існуючай тут раней разбудаванай чыгуначнай сеткі.
Таварны вагон у ХХ стагодзьдзі стаў сымбалем жахлівых злачынстваў супраць чалавечнасьці. Мы вінныя памяць усім, хто сюды прыбываў, а таксама тым, хто загінуў падчас астатняга свайго падарожжа. Таксама мы павінны дакладна апісаць самыя годныя і самыя кепскія аблічча сьведак тых падзей.
Адзначэньне Сусьветнага дня памяці ахвяр Галакосту было азмрочана вельмі красамоўнай падзеяй. У 74-ую гадавіну вызваленьня пад сумнавядомай брамай нямецкага канцлягера «Аўшвіц – Біркенаў» адбылася акцыя польскіх нацыяналістаў. Лідэр шэсьця Пётр Рыбак у прыватнасьці выкрыкваў: «Час змагацца з габрэйствам і вызваліць ад яго Польшчу».
Польскія сілавыя ведамствы ўжо паведамілі, што ўчорашняя акцыя вывучаецца й ў хуткім часе будуць прынятыя адпаведныя захады ў дачыненьні да арганізатараў гэтага ганебнага шэсьця.
Гледзячы на такія праявы ксэнафобіі й антысэмітызм у месцы зьнішчэньня больш чым 1 мільёна 100 тысяч чалавек, узьнікае пытаньне, а ці сапраўды чалавецтва вывучыла ўрок Асьвенціма й Бухэнвальда.

27 студзеня 1944 года салдаты Савецкай Арміі вызвалілі нямецкі лягер сьмерці Аўшвіц-Біркенаў. Генэральная Асамблея ААН у 2005 годзе абвясьціла гэты дзень Сусьветным днём памяці ахвяр Галакосту.

Бухэнвальд, Сабібор, Трэблінка, Дахаў, Малы Трасьцянец – гэта ўсё далёка ня поўны сьпіс нямецкіх лягераў сьмерці, раскіданых па ўсёй Эўропе.Самая вялікая фабрыка сьмерці знаходзілася на тэрыторыі сучаснай Польшчы ў мястэчку Асьвенцім. У лягеры сьмерці Аўшвіц-Біркенаў на працягу чатырох гадоў было зьнішчана звыш 1 мільёна 100 тысяч чалавек, большасьць ахвяр былі габрэямі.

Калясальны маштаб чалавечай трагедыі ды жахлівы памер злачынства супраць чалавечнасьці ўчынілі зь Асьвенціма вобраз цярпеньня й пакуты ахвяр лягераў сьмерці. У 1948 годзе на тэрыторыі былога канцлягера быў створаны дзяржаўны музэй.

Лягер
Лягер сьмерці Аўшвіц

Галоўныя мерапрыемствы па ўшанаваньню памяці ахвяр Галакосту ў Польшчы разгарнуліся менавіта на тэрыторыі Дзяржаўнага музэю Аўшвіц-Біркенаў. Ва ўрачыстасьцях прымаў удзел прэм’ер-міністар Польшы Матэвуш Маравецкі.

Матэвуш Маравецкі: Генацыд ажыцьцяўлялі не нейкія нацысты, генацыд учыніла гітлераўская Нямеччына. Гітлераўская Нямеччына грунтавалася на фашысцкай ідэалёгіі, якую гісторыкі дагэтуль менавіта так і называць, але чыстае зло паўстала менавіта ў той дзяржаве. Нельга аб гэтым забываць, бо інакш паўстаюць ганебныя сумневы на тэму гэтага зла!У дачыненьні да польскіх габрэяў меў адбывацца суцэльны генацыд, для палякаў была падрыхтаваная падобная доля. Нацысты ў сваім дакладным гэнэральным пляне пад назвай «Ост» падлічылі, што 85% палякаў павінны быць зьнішчаны, а 15% застацца ў якасьць нявольніцкай рабочай сілы.

/

Свой побыт у лягеры сьмерці Аўшвіц-Біркенаў узгадвае ўзьнік канцлягеру Леон Вейнтраўмб.

Леон Вейнтраўмб: Вельмі пакутаваў перад усім ад самоты, бо мяне брутальна разлучылі з маёй сям’ёй. Мне вельмі дакучаў гэты чорны, цяжкі й сьмярдзючы дым, які няспынна валіў зь лягерных печаў.

/

Не цяжка здагадацца, што Леон Вейнтраўмб узгадаваў працу лягернага крэматорыя, у якім сотнямі тысяч спальваліся ахвяры гітлераўскай Нямеччыны.Былы вязень Асьвенціма Яцэк Надольны ў размове з Польскім радыё падзяліўся перажытым у канцлягеры.

Яцэк Надольны: Туга, смутак адсутнасьць ежы, холад... Чалавек не адчувае сябе ў бясьпецы. У мяне адабралі чалавечую годнасьць, у мяне адабралі дзяцінства.Пасьля вяртаньня зь лягеру таксама не было салодка. Тата не вярнуўся з вайны, а мы жылі ў руінах.

/

/

/

На памятных мерапрыемствах з нагоды 74-ай гадавіны вызваленьня Асьвенціма

прысутнічала амбасадар Ізраілю ў Польшчы Анна Азары.

Анна Азары: Генацыд габрэяў падчас Другой сусьветнай вайны вылучае тое, што ён быў дакладна запляніраваны і арганізаваны. Генацыд ажыцьцяўляўся пры дапамозе самых сучасных тэхналёгій.

Асьвенцім быў выбраны для арганізацыі фабрыкі сьмерці з прычыны, існуючай тут раней разбудаванай чыгуначнай сеткі. Таварны вагон у ХХ стагодзьдзі стаў сымбалем жахлівых злачынстваў супраць чалавечнасьці.

Мы вінныя памяць усім, хто сюды прыбываў, а таксама тым, хто загінуў падчас астатняга свайго падарожжа. Таксама мы павінны дакладна апісаць самыя годныя і самыя кепскія аблічча сьведак тых падзей.

Адзначэньне Сусьветнага дня памяці ахвяр Галакосту было азмрочана вельмі красамоўнай падзеяй. У 74-ую гадавіну вызваленьня пад сумнавядомай брамай нямецкага канцлягера «Аўшвіц – Біркенаў» адбылася акцыя польскіх нацыяналістаў. Лідэр шэсьця Пётр Рыбак у прыватнасьці выкрыкваў: «Час змагацца з габрэйствам і вызваліць ад яго Польшчу».

Акцыя
Акцыя польскіх нацыяналістаў

Польскія сілавыя ведамствы ўжо паведамілі, што ўчорашняя акцыя вывучаецца й ў хуткім часе будуць прынятыя адпаведныя захады ў дачыненьні да арганізатараў гэтага ганебнага шэсьця.

Гледзячы на такія праявы ксэнафобіі й антысэмітызм у месцы зьнішчэньня больш чым 1 мільёна 100 тысяч чалавек, узьнікае пытаньне, а ці сапраўды чалавецтва вывучыла ўрок Асьвенціма й Бухэнвальда.

IAR/Эдуард Жолуд

слухайце далучаны зьверху гукавы файл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт