Logo Polskiego Radia
Print

Асьветніцкаму таварыству «Мэмарыялу» спаўняецца 30 год

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 28.01.2019 16:41
  • Мэмарыялу-30.mp3
Менавіта тады нарадзілася грамадзкая структура, якая адыграла важную ролю для на ўсё прысторы СНД.
Логотип Общества "Мемориал"Логотип Общества "Мемориал"Источник: wikipedia/publik domain

30 год таму, яшчэ ў Савецкім Саюзе, нарадзілася грамадзкая структура, якая адыграла важную ролю для вывучэньня палітычных рэпрэсій у СССР, рэабілітацыю ды ўшанаваньне памяці ахвяр. Гэта «Мэмарыял». Сёньня арганізацыя працуе ў Расеі ў складаных умовах, яна абвешчана «замежным агентам», улады выхваляюць савецкае мінулае, замоўчваючы трагічныя старонкі гісторыі. Аднак арганізацыя працягвае працаваць, імкнучыся, каб у расейскім грамадзтве захавалася памяць пра рэпрэсіі.

30 год назад была заснаваная вельмі важная для постсавецкай прасторы арганізацыя – міжнароднае гісторыка-асьветніцкае, праваабарончае і дабрачыннае таварыства «Мэмарыял». Арганізацыя мела вельмі важнае значэньне, кажа беларускі гісторык, дасьледчык палітычных рэпрэсіі ў Беларусі Ігар Кузьняцоў.

Ігар Кузьняцоў: Мэмарыял ёсьць вельмі важнай арганізацыяй, яна не згубіла сваю актуальнасьць і цяпер. У Расеі яны зрабілі вялізарную працу, створаны адпаведны цэнтар, вядзецца праваабарончая ды дабрачынная праца. Галоўная заслуга ў тым, што ўдалося стварыць вялізарны архіў «Мэмарыяла», шмат было заканадаўчых ініцыятываў. Гэтая вельмі важная арганізацыя.

Мэмарыял – першапачаткова быў сапраўдным грамадзкім рухам, які яднай сотні людзей, асноўнай задачай якіх было дасьледаваньне палітычных рэпрэсій у СССР, і таксама судзеяньне рэабілітацыі рэпрэсаваных. Адным з арганізатараў ды першым ганаровым старшынём таварыства «Мэмарыял» быў акадэмік Андрэй Сахараў. Распавядае старшыня праўленьня арганізацыі Ян Рачынскі.

Ян Рачынскі: Насамрэч на не 30 гадоў, а крыху больш. 30 год прайшло з дня правядзеньня Ўстаноўчай канфэрэнцыі. Перад ёй была падрыхтоўчая канфэрэнцыя, у якой ўдзельнічалі многія славутыя асобы, у тым ліку акадэмік Сахараў. Яшчэ раней, у 1987-м годзе дзейнічала ініцыятыўная група, якая зьбірала подпісы ды ладзіла мітынгі. Гэта быў вельмі шырокі рух, масавы, а групы «Мэмарыяла» існавалі ў больш чым 200 гарадах Савецкага Саюза.

Пасьля распаду СССР «Мэмарыял» працягнуў сваю працу ў якасьці міжнароднай арганізацыі «Міжнародны Мэмарыял», які быў заснаваны ў 1992 годзе. На сёньняшні дзень арганізацыя дзейнічае ў некалькіх краінах, сярод якіх Расея, Беларусь, Украіна, Латвія, Грузія, Нямеччына, Чэхія, Італія ды Бэльгія. Гэта зьвязана з тым, што таталітарызм ня мае межаў, кажа Ян Рачыньскі.

Ян Рачынскі: Гісторыя таталітарных рэжымаў шырэй савецкай гісторыі. Уласна кажучы, савецкі таталітарызм закрануў далёка ня толькі так званы «савецкі народ».

У Беларусі не ўдалося зарэгістраваць прадстаўніцтва арганізацыі, нягледзячы на шматгадовыя спробы. Распавядае Ігар Кузьняцоў.

Ігар Кузьняцоў: Была спроба стварыць аналягічную структуру ў Беларусі. Гэта было, прыкладна, у 2005-м годзе. Аднак найбольшай складанасьцю стала тое, што ў Беларусі не рэгіструюць арганізацыі такога кшталту. «Міжнародны Мэмарыял» – гэта гісторыка-асьветніцкая, праваабарончая ды дабрачыннае таварыства. Усе спробы зарэгістраваць арганізацыю нічога не далі.

З моманту ўзьнікненьня «Мэмарыялу» прайшло больш за 30 год, аднак пастаўленыя тады задачы і сёньня далёка ня выкананыя, хоць арганізацыя зрабіла вельмі шмат для адкрыцьця забытых і змрочных старонак нядаўняй гісторыі. Распавядае Ян Рачынскі.

Ян Рачынскі: З аднаго боку, мы шмат чаго дасягнулі, зь іншага боку, галоўнага не дасягнулі. Відавочна, гэта не ў сілах для адной арганізацыі дасягнуць пераасэнсаваньня мінулага. На жаль, архівы застаюцца зачыненыя, а ў школах пра трагічную гісторыю распавядаюць вельмі мала ды вельмі завуалявана. Пры гэтым мы пасьпелі за гэтыя гады апублікаваць вялізарны памер інфармацыі пра рэпрэсіі, пра мэханізмы ды ахвяр. У нашай базе больш за 3 мільёны імёнаў.

У 2009 годзе Эўрапейскі парлямэнт узнагародзіў «Мэмарыял» Прэміяй імя Сахарава. «Мэмарыял» працягвае далей сваю працу, як дасьледчую ды асьветніцкую, так і праваабарончую.

Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт