Logo Polskiego Radia
Print

Зялёныя чалавечкі адправіліся ў Каракас

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 28.01.2019 14:49
Наёмнікі з Расеі паляцелі ў Вэнэсуэлу абараняць дыктатара Нікаляса Мадуру.
pixabay.com/CC0 Creative Commons/Pawel86

Паводле агенцтва Ройтэрс, у Каракасе знаходзіцца ўжо 400 чалавек прыватнай ваеннай арганізацыі «Вагнер» Яўгенія Прыгожына. Прыгожына завуць «кухарам Уладзіміра Пуціна». Частка зь іх прыляцела яшчэ перад мінулагоднімі прэзыдэнцкімі выбарамі, астатнія прыехалі ў апошнія дні.

У Каракас адміністрацыя Крамля адправіла самалёт Іл-96 (на 307 пасажыраў). Расейскія наёмнікі сьпяшаюцца з дапамогай, таму што армія Вэнэсуэлы вагаецца, на якім баку канфлікту заняць месца, і «сябар Нікаляс ня можа давяраць нават сваёй ахове». Больш бясьпечна ён адчувае сябе за сьпіной расейцаў.

Масква аспрэчвае, што наёмнікі паехалі па загаду ўлад. Сэнатар Франц Клінцэвіч, які часта выступае ад імя Крамля, катэгарычна заявіў: «Ніякіх ваенных, у тым і кантрактнікаў прыватных арганізацый, Расейская Фэдэрацыя не кіравала ў Вэнэсуэлу».

За апошнія гады расейцы прыдумалі новую ваенную адзінку - «настамнету». «Нас там нету» ў Крыму, у Данбасе, у Сірыі, Лібіі, Судане, Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы.

Gazeta Wyborcza/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт