Ці Беларусі і Расеі пагражае рэлігійная халодная вайна?
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
26.01.2019 16:47
Дэ факта пад сумневам стаіць цяпер права маскоўскага патрыярхату кіраваць усім беларускім праваслаўем.
Ілюстрацыйны здымакflickr.com
Рэлігійная халодная вайна паміж Канстантынопалем і Масквой пасьпела ўжо падзяліць праваслаўных на ўсім сьвеце. Стаўкай зьяўляецца незалежнасьць украінскай праваслаўнай царквы, а наступствы могуць быць сур’ёзныя – піша выданьне «Sieci».
Нагадаем, патрыярхат Канстантынопаля заявіў аб несапраўднасьці пагадненьня, падпісанага ў 1686 г., у выніку якога Масква падпарадкавала сабе кіеўскую мітраполію. Праблема ў тым, што тая мітраполія ахоплівала таксама тэрыторыю сёньняшняй Беларусі, Летувы, а нават частку Польшчы. Дэ факта пад сумневам стаіць цяпер права маскоўскага патрыярхату кіраваць усім беларускім праваслаўем. Аднак ніхто з важнейшых палітыкаў дагэтуль не закранаў дадзенай тэмы. Першы зрабіў гэта нечакана А. Лукашэнка, які заявіў, што шмат ідзе размоваў пра інтэграцыю дзьвюх дзяржаў (Беларусі і Расеі). У сувязі з сытуацыяй Украінскай царквы паявілася пытаньне аўтакефаліі царквы ў Беларусі. І дадаў, што гэта дурное пытаньне, якое сілаю ўводзіцца ў грамадзкі дыскурс.
Справа аднак у тым, што менавіта сам Лукашэнка першы пытаньне закрануў. Камэнтуючы выказваньне, расейскі тэоляг Андрэй Кураеў заявіў, што гэта мяккая пагроза – маўляў, калі надта будзеце націскаць, то гэтая міна ўзарвецца ў нашых адносінах. Відаць, Лукашэнка ў кантактах з Масквой вырашыў згуляць рэлігійнай картай. Расейскія ўлады апошнім чынам павялічылі прэсінг на Беларусь, каб яшчэ больш узалежніць яе ад Расеі. Лукашэнка хутчэй за ўсё блефуе, але гэты блеф сьведчыць аб тым, што да прэсінгу, які аказвае на Менск Крэмль, ён ставіцца вельмі сур’ёзна.
Sieci/нг