Logo Polskiego Radia
Print

Украінцы ў Польшчы карыстаюцца праграмай „Сям’я 500+”

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 25.01.2019 13:23
Згаданай сацыяльнай праграмай карыстаецца ўжо больш за 4,5 тыс. дзяцей украінскіх мігрантаў.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Украінцы ў Польшчы карыстацца ўрадавай праграмаў „Сям’я 500+”
Згаданай сацыяльнай праграмай карыстаецца ўжо больш за 4,5 тыс. дзяцей украінскіх мігрантаў.
Ужо больш за 4,5 тысяч дзяцей украінскіх мігрантаў у Польшчы карыстаюцца штомесячнай сацыяльнай дапамогай, якую можна атрымаць у рамках урадавай праграмы „Сям’я 500+”, паведамляе „Dziennik Gazeta Prawna”.
Украінскім працаўнікам аплочваецца пераяжджаць у Польшчу ўсёй сям’ёй таму што, калі яны працуюць тут легальна, то могуць карыстацца сацыяльнай праграмай „Сям’я 500+”. 500 злотых у месяц яны атрымліваюць на кожнае другое й чарговае дзіця, нягледзячы на даходы сям’і.
Праграма „Сям’я 500+” з самага пачатку прадугледджвала, што дапамогай змогуць скарыстацца замежнікі, як грамадзяне ЭЗ, так і грамадзяне тых краінаў, зь якімі Польшча падпіша спэцыяльнае пагадненьне аб сацыяльным забесьпячэньні.
Польскія ўлады падпісалі гэткае пагадненьне з Украінай, каб польскія рэпатрыянты, пераселеныя ў Польшчу ў 1997-2004 гадах, маглі атрымаць права на ўкраінскую пэнсію, выпрацаваную падчас свайго пражываньня ва Ўкраіне.
Тым ня менш, у найбольшай ступені на гэтым выйгралі ўкраінцы, якія пачалі працу ў Польшчы, падкрэсьлівае „Dziennik Gazeta Prawna”.
аз

Ужо больш за 4,5 тысячы дзяцей украінскіх мігрантаў у Польшчы карыстаюцца штомесячнай сацыяльнай дапамогай, якую можна атрымаць у рамках урадавай праграмы „Сям’я 500+”, паведамляе „Dziennik Gazeta Prawna”.

Украінскім працаўнікам аплочваецца пераяжджаць у Польшчу ўсёй сям’ёй таму што, калі яны працуюць тут легальна, то могуць карыстацца сацыяльнай праграмай „Сям’я 500+”. 500 злотых у месяц яны атрымліваюць на кожнае другое й чарговае дзіця, нягледзячы на даходы сям’і.

Праграма „Сям’я 500+” з самага пачатку прадугледджвала, што дапамогай змогуць скарыстацца замежнікі, як грамадзяне ЭЗ, так і грамадзяне тых краінаў, зь якімі Польшча падпіша спэцыяльнае пагадненьне аб сацыяльным забесьпячэньні.

Польскія ўлады падпісалі гэткае пагадненьне з Украінай, каб польскія рэпатрыянты, пераселеныя ў Польшчу ў 1997-2004 гадах, маглі атрымаць права на ўкраінскую пэнсію, выпрацаваную падчас свайго пражываньня ва Ўкраіне.

Тым ня менш, у найбольшай ступені на гэтым выйгралі ўкраінцы, якія пачалі працу ў Польшчы, падкрэсьлівае „Dziennik Gazeta Prawna”.
аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт