Logo Polskiego Radia
Print

Сёньня палякі адзначылі Дзень бабулі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 21.01.2019 15:11
  • Дзень бабулі.mp3
А мы папрасілі вядомых беларусаў згадаць сваіх бабуль.
pixabay.com/Public Domain CC0

Сёньня ў Польшчы адзначаецца Дзень бабулі. І хоць у Беларусі гэтая дата сьвяткуецца ў іншы дзень, то мы вырашылі запытацца ў вядомых беларусаў, якую ролю ў іх жыцьці адыграла бабуля?

Незалежны эканаміст і сацыёляг Міхась Залескі, згадваючы сваіх бабуль, сказаў нам, што гэта «былі нязломныя жанчыны». Адна зь іх ніколі не ўступіла ў калгас, хоць мела на ўтрыманьні шмат дзяцей. Пасьля, на старасьць, з-за гэтага ў яе «пэнсія была рублёў дзевяць альбо дванаццаць».

У сваю чаргу старшыня Таварыства беларускай мовы й дэпутат Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім, якая ўжо сама зьяўляецца бабуляй, сказала, што ролю беларускіх бабуль, якія могуць перадаць родную мову сваім унукам, пераацаніць цяжка. Поўныя выказваньні суразмоўцаў – у далучаным гукавым файле.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт