„Цьвёрды брэксіт” – сур’ёзныя праблемы для авіяперавозчыкаў
Пакуль ніхто ня ведае, на якой падставе будуць ажыцьцяўляцца авіярэйсы паміж Вялікабрытаніяй і ЭЗ.
„Цьвёрды брэксіт”, то бок выхад Вялікабрытаніі з ЭЗ без заключэньня дамовы з Брусэлем, можа, паводле экспэртаў, адмоўна паўплываць на авіярух паміж Выспамі й ЭЗ, паведамляе „Dziennik Gazeta Prawna”.
Пасьля таго, як на мінулым тыдні брытанская Палата абшчын не падтрымала дасягнутага ўрадам Тэрэзы Мэй пагадненьня па справе брэксіту, Міжнародная асацыяцыя авіякампаній (The International Air Transport Association, IATA) выступіла з адпаведнай заявай.
У выпадку адсутнасьці пагадненьня арганізацыя спадзяецца рашучага скарачэньня колькасьці рэйсаў паміж Вялікабрытаніяй і ЭЗ, што можа прывесьці да росту коштаў квіткоў.
„З канца сакавіка, калі Вялікабрытанія павінна выйсьці з ЭЗ, можна спадзявацца рашучых зьменаў. Ніхто ня ведае, на якой прававой аснове будуць ажыцьцяўляцца рэйсы. Цяпер рух у ЭЗ рэгулюецца па прынцыпе „адкрытага неба”. Мы ня можам абапірацца на дэклярацыі”, - кажа віцэ-прэзыдэнт Эўрапарлямэнту, член Камісіі транспарту й турызму Багуслаў Лібэрадзкі (Bogusław Liberadzki).
Пасьля ўвядзеньня ў ЭЗ прынцыпу „адкрытага неба” велізарную колькасьць рэйсаў у Вялікабрытанію запусьцілі бюджэтныя авіякампаніі. Такія авіяперавозчыкі, як Ryanair і Wizz Air, кожны дзень ажыцьцяўлеюць дзясяткі рэйсаў з польскіх аэрапортаў на Брытанскіх выспы. І гэта мянавіта яны найбольш баяцца праблемаў.
Авіякампаніі могуць спадзявацца, што брэксіт, апрача кароткатэрміновых эфэктаў, можа прычыніцца таксама да далёка ідучых наступстваў.
„Без пагадненьня з ЭЗ адбудзецца гэтак званы „цьвёрды брэксіт”, які прычыніцца да вялікіх абмежаваньняў свабоды працаўладкаваньня грамадзян супольнасьці. Тады мы павінны чакаць падзеньня попыту на авіяперавозкі на выспы”, - тлумачыць Багуслаў Лібэрадзкі.
Тым часам польскі авіяперавозчык LOT, відаць, „цьвёрдага брэксіту” не баіцца. Надоечы кампанія запусьціла рэйсы з Варшавы ў аэрапорт „Лёндан-Сіці”, паведамляе „Dziennik Gazeta Prawna”.
аз