Logo Polskiego Radia
Print

Некалі Павал Адамовіч сказаў: 2/3 жыхароў Гданьска мае беларускія карані

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 19.01.2019 17:19
  • Глагоўская пра мэра Гданьска П.Адамовіча.mp3
Мэра Гданьска ўзгадвае старшыня Беларускага культурніцкага таварыства “Хатка” ў Гданьску прафэсар Лена Глагоўская.
Bild: Adam Warżawa (PAP)

Гэта быў адкрыты й талерантны чалавек, спрыяў беларускай мове, часта наведваў Беларусь.

Сёньня ў базыліцы Сьвятой Марыі ў Гданьску адбылася пахавальная цырымонія трагічна памерлага прэзыдэнта Гданьска Паўла Адамовіча. Ён быў паранены нажом падчас дабрачыннага канцэрта «Вялікі Аркестар сьвяточнай дапамогі» ўвечары 13 студзеня. Памёр у панядзелак 14 студзеня ў бальніцы.

Прафэсар
Прафэсар Лена Глагоўская

"І хоць у палітычным жыцьці адкрыта ён не гаварыў пра свае беларускія карані, аднак падтрымліваў беларусаў і беларускія справы" - гаворыць старшыня Беларускага культурніцкага таварыства “Хатка” ў Гданьску прафэсар Лена Глагоўская.

Павел Адамовіч кіраваў Гданьскам 20 гадоў. На апошніх мясцовых выбарах ён атрымаў падтрымку 65% насельніцтва.

Бабуля Адамовіча Пeлагея паходзіла са Смаргоні, бацька з Вільні.

З прафэсаркай Ленай Глагоўскай, старшынёй Беларускага культурніцкага таварыства “Хатка” у Гданьску гутарыла Анна Пятроўская.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт