На Беласточчыне прайшло беларускае мерапрыемства «Гвязда й калядка»
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
16.01.2019 19:05
Ужо ў 20-ы раз арганізацыя нацменшасьці зладзіла Агляд калядных калектываў «Гвязда й калядка».
Ужо ў 20-ы раз арганізацыя нацменшасьці зладзіла Агляд калядных калектываў «Гвязда й калядка»Міхась Сьцепанюк/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Пачатак кожнага году на Беласточчыне, дзе кампактна пражываюць польскія беларусы й праваслаўныя, – гэта час калядных канцэртаў, сустрэчаў ды конкурсаў. Адно з буйнейшых мерапрыемстваў арганізуе Беларускае грамадзка-культурнае таварыства. Ужо ў 20-ы раз арганізацыя нацменшасьці зладзіла Агляд калядных калектываў «Гвязда й калядка». Дарэчы, слова «гвязна» на падляскім дыялекце беларускай мовы азначае зьвязду.
Як і кожны год, прынялі ў ім удзел сотні артыстаў-аматараў з усяго Падляшша. Традыцыйна «Гвязда й калядка» пачалася супольным выкананьнем твору «Неба й зямля». Рэпартаж Міхася Сьцепанюка.
Пачатак кожнага году на Беласточчыне, дзе кампактна пражываюць польскія беларусы й праваслаўныя, – гэта час калядных канцэртаў, сустрэчаў ды конкурсаў.
Адно з буйнейшых мерапрыемстваў арганізуе Беларускае грамадзка-культурнае таварыства. Ужо ў 20-ы раз арганізацыя нацменшасьці зладзіла Агляд калядных калектываў «Гвязда й калядка». Дарэчы, слова «гвязда» на падляскім дыялекце беларускай мовы азначае зьвязду.
Як і кожны год, прынялі ў ім удзел сотні артыстаў-аматараў з усяго Падляшша. Традыцыйна «Гвязда й калядка» пачалася супольным выкананьнем твору «Неба й зямля». Рэпартаж Міхася Сьцепанюка.
слухайце далучаны гукавы файл