У Беластоку адбыліся традыцыйныя калядныя канцэрты
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
14.01.2019 17:21
Можна было пачуць калядныя кампазыцыі на розных мовах і ў розных аранжыроўках.
фота: А. Пятроўская
У беластоцкай Опэры і Філярмоніі адбыліся Канцэрты Праваслаўных Калядак. Можна было пачуць калядныя кампазыцыі на розных мовах і ў розных аранжыроўках. На сцэне выступілі хоры і калектывы з Беласточчыны, а таксама госьці з-за мяжы, між іншым хор з прыхода Усіх Сьвятых у Менску. Як падкрэсьліваюць удзельнікі канцэртаў, гэта выдатная нагода, каб сустрэцца ды супольна пасьпяваць калядкі.
Арганізатарам 37-ых Канцэртаў Калядак зьяўляецца праваслаўная беластоцка-гданьская епархія. А з удзельнікамі каляднага сьвята ў беластоцкай опэры гутарыла Анна Пятроўская. Слухайце, калі ласка, яе рэпартаж у далучаным гукавым файле.