Logo Polskiego Radia
Print

Авіякампанія LOT запусьціла ў „Лёндан-Сіці” рэйсы з Варшавы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 08.01.2019 13:19
У лютым PLL LOT запусьціць рэйсы ў „Лёндан-Сіці” таксама з Будапэшту, а ў траўні - зь Вільні.
Photo: BriYYZ/wikipedia.org/CC BY-SA 2.0

Авіякампанія LOT запусьціла ў „Лёндан-Сіці” рэйсы з Варшавы
У лютым PLL LOT запусьціць рэйсы ў „Лёндан-Сіці” таксама з Будапэшту, а ў траўні - зь Вільні.
Польская авіякампанія LOT запусьціла ў „Лёндан-Сіці рэйсы з Варшавы. Самалёты польскага авіяперавозчыка будуць лётаць па гэтым маршруце два разы ў дзень, шэсьць разоў на тыдзень.
Паводле прэс-сакратара PLL LOT Адрыяна Кубіцкага (Adrian Kubicki), згаданая прапанова накіраваная, перш за ўсё, да бізнэс-кліентаў.
Адрыян Кубіцкі: Дзякуючы гэтаму маршруту мы хочам прыцягнуць новую групу кліентаў. Гаворка ідзе пра бізнэсмэнаў, якім патрэбнае хуткае й зручнае спалучэньне зь Лёнданам. Перавагай спалучэньня з гэтым невялікім аэрапортам зьяўляецца тое, што ён разьмешчаны вельмі блізка бізнэц-цэнтра Лёндану.
Такім чынам рэйс накіраваны ў асноўным для пасажыраў, якія накіроўваюцца ў Лёндан у бізнэс-мэтах, а таксама для турыстаў, якія хочуць хутка дабрацца да цэнтру брытанскай сталіцы.
Рычард Хіл (Richard Hill) з кіраўніцтва „Лёндан-Сіці” кажа, што гэта першае на працягу многіх гадоў спалучэньне гэтага аэрапорта з Польшчай.
Рычард Хіл: Мы вельмі ганарымся тым, што ўдалося запусьціць гэткія рэйсы. Іх вынікам павінны быць новыя магчымасьці для бізнэсу-руху, то бок умацаваньне двухбаковых эканамічных адносін. Першае на працягу апошніх дзесяцігодзьдзяў спалучэньне зь „Лёндан-Сіці” дае шмат новых магчымасьцяў.
У лютым PLL LOT запусьціць рэйсы ў „Лёндан-Сіці” таксама з Будапэшту, а ў траўні - зь Вільні. Для ажыцьцяўленьня рэйсаў у „Лёндан-Сіці” польскі авіяперавозчык набыў чатыры новыя самалёты Embraer 190.
Нагадаем, адметнасьцю аэрапорта „Лёндан-Сіці” зьяўляецца даволі кароткая ўзьлётна-пасадачная паласа, таму толькі некаторыя тыпы паветраных суднаў могуць там прызямляцца.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт