Logo Polskiego Radia
Print

Праваслаўныя вернікі сьвяткуюць Каляды

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 07.01.2019 12:40
  • Праваслаўныя вернікі сьвяткуюць Каляды.mp3
У праваслаўнай традыцыі Божае нараджэньне сьвяткуюцца тры дні.
Архіепіскап Беластоцка-Гданьскай епархіі Якуб у сабары св. Мікалая ў Беластоку.
Архіепіскап Беластоцка-Гданьскай епархіі Якуб у сабары св. Мікалая ў Беластоку. PAP/Artur Reszko

Згодна зь юліянскім календаром, хрысьціяне ўсходняга абраду сьвяткуюць сёньня Божае нараджэньне. У праваслаўнай традыцыі Каляды сьвяткуюцца тры дні.
Першы дзень калядных сьвятаў прысьвечаны ўспаміну ды развагам над нараджэньнем Хрыста. Другі дзень – Сьвятой сям’і. У гэты дзень прынята сустракацца ў доме з блізкімі ды знаёмымі. Запрашаць гасьцей. Трэці дзень сьвятаў прысьвечаны памяці першага мучаніка за веру – сьвятога Сьцяпана.
Мітрапаліт варшаўскі і ўсяе Польшчы Сава ў сваёй сьвяточнай прамове адзначыў, што Раство ў традыцыі Праваслаўнай царквы мае сямейны характар.
Мітрапаліт Сава: У сьвяточныя дні зьвернем асаблівую ўвагу на сям’ю, хатнюю царкву. Памятайма, што здаровая сям’я зьяўляецца адпаведным месцам выхаваньня будучага пакаленьня, крыніцай любові да Бога, Царквы і другога чалавека. На сям’і ляжыць абавязак захаваньня веры ў Бога, духоўнай культуры і праваслаўных традыцый. Не спыняйма высілкаў на карысьць хатняй царквы і яе духоўнага разьвіцьця.
У сваім сьвяточным слове мітрапаліт варшаўскі і ўсяе Польшчы згадаў пра 100-годзьдзе польскай незалежнасьці.
Мітрапаліт Сава: Браты і сёстры, мы распачалі каляндарны 2018 год. У гэтым годзе спаўняецца 100 гадоў, калі нашая Айчына, Польшча, атрымала незалежнасьць. У гэтую гадавіну ўпісваецца і жыцьцё нашай царквы. У 1924 годзе мы атрымалі самастойнасьць царквы, аўтакефалію. Сьвяткуючы сьвята Божага нараджэньня давайце маліцца за Айчыну і Праваслаўную царкву.
Сьвятар Аляксандар Шымбалёў нагадвае, што Бог так палюбіў чалавека, што прыняў чалавечае цела. Гэтым самым ён узвысіў самога чалавека.
гук
Грэка-каталіцкі сьвятар Богдан Стэпан расказвае, што вернікі цягам 40-дзённага посту рыхтаваліся да добрага сьвяткаваньня сьвятаў Божага нараджэньня.
Б. Стэпан: Сьвята – гэта ня магія. Для гэтага патрэбная духоўная праца. Трэба падрыхтавацца духоўна, маліцца, пайсьці на рэкалекцыі, паспавядацца, падумаць пра сваё жыцьцё, пра хрысьціянства ў сваім жыцьці. Веруючы чалавек павінен стала памятаць пра прысутнасьць Бога. Ва ўкраінскай калядцы сьпяваецца «Хрыстос родзіцца», а не «нарадзіўся» калісьці. Трэба запытацца ў самога сябе, ці Ён родзіцца сёньня ў маім сэрцы. Калі так, то павінны быць нейкія плёны ў сям’і, суседзтве, працы.
У першы дзень сьвята Божага нараджэньня вернікі сустракаюцца ў коле самых блізкіх. Пасьля поўдня ў цэрквах адпраўляюцца сьвяточныя вячэрнія набажэнствы, падчас якіх разам сьпяваюцца калядкі.
Калядаваньне ў царкве пачынаецца менавіта ў першы дзень сьвята й трывае да Вадохрышча – да 19 студзеня.
Як расказалі Польскаму радыё жыхары Пшэмысьля, дзьверы іх дамоў у гэтыя дні заўсёды адчыненыя для калядоўнікаў.
Жыхар Пшэмысьля: Калядоўнікі заўсёды стаялі пад вакном з прыгожай зоркай, асьветленай і вельмі каляровай, сьпявалі калядкі. Мама з татам заўсёды частавалі іх арэхамі ці вушкамі. Нашая сям’я заўсёды прымае вельмі шмат калядоўнікаў. Здараецца, што яны чакаюць нават у чарзе. Калісьці нават сусед-каталік папрасіў, каб калядоўнікі прыйшлі й да іх. Атмасфэра спрыяе радаснаму сьвяткаваньню.
У Польшчы няма дакладнай лічбы праваслаўных і грэка-каталіцкіх вернікаў. Прадстаўнікі Польскай аўтакефальнай царквы ацэньваюць, што іх каля 450-500 тысяч. Паводле польскага статыстычнага ведамства, пра прыналежнасьць да праваслаўнай царквы ў Польшчы заявіла 156 тысяч чалавек. Царкоўныя ўлады лічаць гэтыя дадзеныя не аб’ектыўнымі.

Згодна зь юліянскім календаром, хрысьціяне ўсходняга абраду сьвяткуюць сёньня Божае нараджэньне. У праваслаўнай традыцыі Каляды сьвяткуюцца тры дні.

Першы дзень калядных сьвятаў прысьвечаны ўспаміну ды развагам над нараджэньнем Хрыста. Другі дзень – Сьвятой сям’і. У гэты дзень прынята сустракацца ў доме з блізкімі ды знаёмымі. Запрашаць гасьцей. Трэці дзень сьвятаў прысьвечаны памяці першага мучаніка за веру – сьвятога Сьцяпана.

Мітрапаліт варшаўскі і ўсяе Польшчы Сава ў сваёй сьвяточнай прамове адзначыў, што Раство ў традыцыі Праваслаўнай царквы мае сямейны характар.

Мітрапаліт Сава: У сьвяточныя дні зьвернем асаблівую ўвагу на сям’ю, хатнюю царкву. Памятайма, што здаровая сям’я зьяўляецца адпаведным месцам выхаваньня будучага пакаленьня, крыніцай любові да Бога, Царквы і другога чалавека. На сям’і ляжыць абавязак захаваньня веры ў Бога, духоўнай культуры і праваслаўных традыцый. Не спыняйма высілкаў на карысьць хатняй царквы і яе духоўнага разьвіцьця.

У сваім сьвяточным слове мітрапаліт варшаўскі і ўсяе Польшчы згадаў пра 100-годзьдзе польскай незалежнасьці.

Мітрапаліт Сава: Браты і сёстры, мы распачалі каляндарны 2018 год. У гэтым годзе спаўняецца 100 гадоў, калі нашая Айчына, Польшча, атрымала незалежнасьць. У гэтую гадавіну ўпісваецца і жыцьцё нашай царквы. У 1924 годзе мы атрымалі самастойнасьць царквы, аўтакефалію. Сьвяткуючы сьвята Божага нараджэньня давайце маліцца за Айчыну і Праваслаўную царкву.

Грэка-каталіцкі сьвятар Богдан Стэпан расказвае, што вернікі цягам 40-дзённага посту рыхтаваліся да добрага сьвяткаваньня сьвятаў Божага нараджэньня.

Б. Стэпан: Сьвята – гэта ня магія. Для гэтага патрэбная духоўная праца. Трэба падрыхтавацца духоўна, маліцца, пайсьці на рэкалекцыі, паспавядацца, падумаць пра сваё жыцьцё, пра хрысьціянства ў сваім жыцьці. Веруючы чалавек павінен стала памятаць пра прысутнасьць Бога. Ва ўкраінскай калядцы сьпяваецца «Хрыстос родзіцца», а не «нарадзіўся» калісьці. Трэба запытацца ў самога сябе, ці Ён родзіцца сёньня ў маім сэрцы. Калі так, то павінны быць нейкія плёны ў сям’і, суседзтве, працы.

У першы дзень сьвята Божага нараджэньня вернікі сустракаюцца ў коле самых блізкіх. Пасьля поўдня ў цэрквах адпраўляюцца сьвяточныя вячэрнія набажэнствы, падчас якіх разам сьпяваюцца калядкі.Калядаваньне ў царкве пачынаецца менавіта ў першы дзень сьвята й трывае да Вадохрышча – да 19 студзеня.

Як расказалі Польскаму радыё жыхары Пшэмысьля, дзьверы іх дамоў у гэтыя дні заўсёды адчыненыя для калядоўнікаў.

Жыхар Пшэмысьля: Калядоўнікі заўсёды стаялі пад вакном з прыгожай зоркай, асьветленай і вельмі каляровай, сьпявалі калядкі. Мама з татам заўсёды частавалі іх арэхамі ці вушкамі. Нашая сям’я заўсёды прымае вельмі шмат калядоўнікаў. Здараецца, што яны чакаюць нават у чарзе. Калісьці нават сусед-каталік папрасіў, каб калядоўнікі прыйшлі й да іх. Атмасфэра спрыяе радаснаму сьвяткаваньню.

У Польшчы частка праваслаўных Раство сьвяткуе 25 сьнежня. Аднак, гэта тычыцца пераважна цэнтральнай Польшчы.

У Польшчы няма дакладнай лічбы праваслаўных і грэка-каталіцкіх вернікаў. Прадстаўнікі Польскай аўтакефальнай царквы ацэньваюць, што іх каля 450-500 тысяч. Паводле польскага статыстычнага ведамства, пра прыналежнасьць да праваслаўнай царквы ў Польшчы заявіла 156 тысяч чалавек. Царкоўныя ўлады лічаць гэтыя дадзеныя не аб’ектыўнымі.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт