Памёр польскі гісторык, які адкрыў праўду пра Беларусь
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        03.01.2019 15:15
                    
                                 
                
                    
                
                
                    У Варшаве на 90 годзе жыцьця памёр Юры Туронак, польскі гісторык беларускага паходжаньня.
                
                
                    
                         Юры Туронак. Фота: commons.wikimedia.org/Bladyniec/Domena publicznaФото: commons.wikimedia.org/Adam Dulęba/Domena publiczna
Юры Туронак. Фота: commons.wikimedia.org/Bladyniec/Domena publicznaФото: commons.wikimedia.org/Adam Dulęba/Domena publiczna
                     
                
                
                
               
                
                         Ягоныя гістарычная працы ўвайшлі ў канон беларуска гістарыяграфіі ды раскрылі праўду пра адну з мала вядомых старонак беларускай гісторыі – часы нямецкай акупацыі.
Юры Туронак нарадзіўся 26 красавіка 1929 г. у Дукштах Сьвецянскага павета Віленскага ваяводзтва (сёньня – Летува) у сям’і лекара ды беларускага палітычнага дзеяча Браніслава Туронка.
Гістарычнымі дасьледаваньнямі пачаў займацца з 1960-ых гадоў. Тэмамі ягоных прац сталі беларускі нацыянальны рух пачатку ХХ-га стагодзьдзя, беларуска-польскія адносіны ды гісторыя Рыма-Каталіцкага Касьцёла. У 1986-м годзе абараніў доктарскую дысэртацыю па тэме «Беларусь пад нямецкай акупацыяй».
Выхад гэтай кнігі ў Беларусі ў першай палове 1990-х стаў сапраўдным адкрыцьцём ды прарывам у вывучэньні гісторыі ІІ Усясьветнай вайны на тэрыторыі Беларусі. Дарэчы, у 2008 годзе частка накладу аднаго з чарговых выданьняў гэтай публікацыі была канфіскаваная КДБ.
Пра Юрыя Туронка, чалавека ды гісторыка, мы размаўлялі з выкладнікам Варшаўскага ўнівэрсытэту, гісторыкам Юрыем Грыбоўскім.
Слухайце размову ў гукавым файле
Размаўляў Юры Ліхтаровіч