Logo Polskiego Radia
Print

У гэтым годзе напэўна падаражэюць прадукты харчаваньня

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 02.01.2019 13:35
Эканамісты аналізуюць, што падаражэе, а што патаньнее ў 2019 годзе.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Gazeta Wyborcza аналізуе, што падаражэе, а што патаньнее ў 2019 годзе. Надалей будуць даражэць прадукты харчаваньня, але электраэнэргія і газ, хутчэй за ўсё, не. Дадатковы падатак чакае самых багатых палякаў. Аналітыкі банку BGŻ BNP Paribas прагназуюць, што цана прадуктаў харчаваньня вырасьце на 2-3,5%. Больш за ўсё падаражэюць збожжавыя прадукты – на 6-7%. Прычына ў меншым ураджаі пшаніцы ў ЭЗ, Расеі і Ўкраіне. Вырасьце цана і на агародніну, амаль на 3-5%. Прычыны падобныя да сытуацыі са збожжам. Даражэйшымі, асабліва ў першым паўгодзьдзі, будуць морква, цыбуля і бульба. Кошт пятрушкі будзе сёлета рэкордным.
У выпадку садавіны сытуацыя будзе адваротная – яе шмат, таму цэны могуць зьменшыцца на 2-3%. Патаньнеюць дастаткова дарагія ў 2018 годзе яйкі і масла, нават на 10-15%.
Магчыма, таньнейшай стане сьвініна, адначасова сярэдняя цана мяса птушкі і ялавічыны пойдзе ўверх.
У 2019 годзе ня зьменяцца цэны на газ і электраэнэргію, за тое вырасьце цана аўтамабільнага паліва, паколькі да цаны бэнзіну і дызэля будзе далічаная экалягічная аплата. Цана аднаго літра можа вырасьці на 10 грошаў.
Бягучы год прынясе падатак для самых багатых. Гэта вынік пратэсту ў польскім Сэйме асоб з абмежаванымі магчымасьцямі. Грошы ад падатку павінны быць прызначаныя на іх патрэбы. Мяжой «багацьця» палічылі 1 мільён злотых (263 тыс.дал.) даходу ў год. Ацэньваецца, што ў Польшчы ёсьць 21 тысяча чалавек з такімі даходамі.

Gazeta Wyborcza аналізуе, што падаражэе, а што патаньнее ў 2019 годзе. Надалей будуць даражэць прадукты харчаваньня, але электраэнэргія і газ, хутчэй за ўсё, не. Дадатковы падатак чакае самых багатых палякаў. Аналітыкі банку BGŻ BNP Paribas прагназуюць, што цана прадуктаў харчаваньня вырасьце на 2-3,5%.

Больш за ўсё падаражэюць збожжавыя прадукты – на 6-7%. Прычына ў меншым ураджаі пшаніцы ў ЭЗ, Расеі і Ўкраіне. Вырасьце цана і на агародніну, амаль на 3-5%. Прычыны падобныя да сытуацыі са збожжам. Даражэйшымі, асабліва ў першым паўгодзьдзі, будуць морква, цыбуля і бульба. Кошт пятрушкі будзе сёлета рэкордным.

У выпадку садавіны сытуацыя будзе адваротная – яе шмат, таму цэны могуць зьменшыцца на 2-3%. Патаньнеюць дастаткова дарагія ў 2018 годзе яйкі і масла, нават на 10-15%.Магчыма, таньнейшай стане сьвініна, адначасова сярэдняя цана мяса птушкі і ялавічыны пойдзе ўверх.

У 2019 годзе ня зьменяцца цэны на газ і электраэнэргію, за тое вырасьце цана аўтамабільнага паліва, паколькі да цаны бэнзіну і дызэля будзе далічаная экалягічная аплата. Цана аднаго літра можа вырасьці на 10 грошаў.

Бягучы год прынясе падатак для самых багатых. Гэта вынік пратэсту ў польскім Сэйме асоб з абмежаванымі магчымасьцямі. Грошы ад падатку павінны быць прызначаныя на іх патрэбы. Мяжой «багацьця» палічылі 1 мільён злотых (263 тыс.дал.) даходу ў год. Ацэньваецца, што ў Польшчы ёсьць 21 тысяча чалавек з такімі даходамі.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт