Польскія беларусы пішуць вершы
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
18.12.2018 15:40
Больш за 50 літаратараў-пачаткоўцаў даслалі свае творы на сёлетні 21 конкурс "Дэбют".
Ляўрэаты конкурсу Дэбютradyjo.net/З.Косьцін
Больш за 50 літаратараў-пачаткоўцаў даслалі свае творы на сёлетні 21 конкурс "Дэбют". Гэты конкурс традыцыйна арганізуе тыднёвік беларусаў у Польшчы "Ніва". На выходных былі абвешчаныя пераможцы ў дзьвюх узроставых катэгорыях. Пераможцам малодшай катэгорыі стаў вучань пачатковай школы зь мястэчка Міхалова на Беласточчыне Лукаш Анхім.
Традыцыйна пераможцы конкурсу атрымалі ў падарунак кнігі. Усе творы "дэбютантаў" таксама зьявяцца на старонках тыднёвіка "Ніва".
Рэпартаж Зьмітра Косьціна ў далучаным гукавый файлі